Сычоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Сафонаваа.

Сычоўскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сычоўка
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва
Плошча
  • 1803,9 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Мяжуе на поўначы і захадзе з Цьвярской вобласьцю, на поўдні з Навадугінскім, на ўсходзе з Гагарынскім раёнамі Смаленскай вобласьці. Плошча — 1791,1 км². Самы паўночны раён Смаленскай вобласьці. Раён разьмешчаны пераважна ў межах Сычоўскай нізіны. Самы паўночны пункт за 5 км на поўнач ад вёскі Шашалава.

Каля вёскі Дудкіна знаходзіцца выток ракі Дняпро. Рэкі раёну: Вазуза, Гжаць, Асуга, Касьня, Лосьміна. Азёры: Гаўрылаўскае. У 1978—1981 гадах у сувязі з напаўненьнем Вазускага вадасховішча Вазускай гідрасыстэмы значная частка раёну была затопленая.

Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя, у цэнтральнай частцы раёну — дзярнова-глеевыя ападзоленныя; гліністыя і цяжкасугліністыя. Лясы займаюць 33,8 % тэрыторыі.