Дзяцел сырыйскі

(Перанакіравана з «Сырыйскі дзяцел»)

Сыры́йскі дзя́цел (па-лацінску: Dendrocopos syriacus) — невялікая птушка сямейства дзятлавых. Напачатку від быў распаўсюджаны на Бліжнім Усходзе і ў заходняй часцы Блізкай Азіі. Але ўжо напрыканцы XIX ст. арэал птушкі пачаў распаўсюджвацца на Балканы, Цэнтральную і Ўсходнюю Эўропу. За апошнія гады птушка зьявілася ў Беларусі, Украіне і цэнтральнай Расеі. Від падобны да вялікага дзятла, бывае, што дзеліць зь ім тэрыторыю і спарваецца.

Сырыйскі дзяцел
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадДзятлападобныя
СямействаДзятлавыя
РодDendrocopos
ВідСырыйскі дзяцел
Бінамінальная намэнклятура
Dendrocopos syriacus (Hemprich, 1833)
Арэал

Апісаньне

рэдагаваць

Стракаты, чорныя палосы ад асновы дзюбы да выгіну шыі, на грудзях (ня блытаць зь вялікім дзятлам). Маладыя з чырвонай «шапачкай», а таксама з чырвонымі плямамі сьпераду шыі. Адметнымі рысамі зьяўляюцца таксама паводзіны, біятоп і голас. Голас: больш крыклівы, чым вялікі дзяцел; стукае больш часта, позыў «лік, нік». У гнездавы пэрыяд «лікк-ірр». Даўжыня цела 22—25 см, размах крылаў 39—45 см[1].

  • D. s. syriacus — паўдёва-ўсходняя Эўропа, Малая Азія;
  • D. s. transcaucasicus — паўднёвыя сьхілы Каўказу і ўсходні Іран.

Лісьцевыя або зьмяшаныя лясы (асабліва ў рачных далінах перадгор’яў і горных тэрыторыяў) радзей бары, паркі, сады, абсаджаныя дрэвамі дарогі, таксама ў сяльгасландшафце. У Баўгарыі даходзіць да 1000 м в. у. м., у Армэніі — да 1500 м в. у. м.

У дупле (часьцей за ўсё мяккага дрэва), скупая высьцілка з рэшткаў трэсак. Дыямэтар адтуліны 3,5 см, глыбіня дупла 20—25 см, шырыня гнездавой камэры 5—6 см, вышыня — прыблізна 15 см.

4—7 (3—8), эліптычныя, белыя, бліскучыя. Памеры: 26,5 × 19,0 мм (24,0—28,5 × 17,5—19,5 мм).

Паўдёва-ўсходняя Эўропа, Малая Азія, Каўказ і на Поўдзень праз Іран да Аманскага заліву.

Пералёты

рэдагаваць

Аселы.

Месца зімовак

рэдагаваць

У межах гнездавога арэалу.

На Беларусі

рэдагаваць

Упершыню адзначаны толькі ў 1970-х гадах; да 1990-х — вельмі рэдкі, распаўсюджаны на гнездаваньні толькі па крайнім Поўдні краіны аселы від.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дзяцел сырыйскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў