Сыраядзеньне
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Сыраядзеньне, сыраедзтва — ужываньне ў ежу не прыгатаваных (тэрмічная апрацоўка), не перапрацаваных (марынаваньне, квашаньне, кансэрвацыя) прадуктаў. У залежнасьці ад жыцьцёвых абставін, набытых хвароб рацыён сыраеда можа складацца з сырой садавіны, гародніны, арэхаў, насеньня (якое магчыма прарасьціць), яек, сырой рыбы (напрыклад сашымі), сырога мяса (напрыклад карпачо) й непастэрызаваных, негамагенізаваных малочных прадуктаў (сырое малако, сыр, сыры йогурт).
Варыянты сыраядзеньня
рэдагавацьПа колькасьці ўжываемых прадуктаў
рэдагаваць- усеяднае сыраядзеньне
- вэгетарыянскае сыраядзеньне
- вэганскае сыраядзеньне
- пажадлівае сыраядзеньне (сырамясаядзеньне, сыраядзеньне эпохі Палеаліту)
- садавінаядзеньне
Садавінаядзеньне альбо садавінаедзтва — гэта сыраедзтва, пры якім у ежу ўжываюцца выключна плады, зрываньне якіх не выклікае зьнішчэньня расьліны. Так напрыклад садавінаеды не ўжываюць морквы альбо салаты.
Па прынцыпах плянаваньня рацыёну
рэдагаваць- сьмешанае сыраядзеньне
- монатрофнае сыраядзеньне