Mebyon Kernow

(Перанакіравана з «Сыны Корнўала»)

Mebyon Kernow (па-беларуску: Сыны Карнуола) — рэгіянальная палітычная партыя ў Вялікабрытаніі. Выступае за аўтаномію Карнуолу.

Mebyon Kernow
Сыны Карнуолу
Лідэр партыі Дык Коўл
Дата заснаваньня 1951
Штаб-кватэра
Ідэалёгія Корнскі нацыяналізм
Афіцыйны сайт www.mebyonkernow.org

Гісторыя

рэдагаваць

Партыя заснавана 6 студзеня 1951 году падчас сустрэчы году ў мястэчку Рэдрут у Карнуоле. На гэтым паседжаньні былі прыняты 7 задачаў для партыі:

  • Вывучэньне лякальных умоваў і спробы выправіць тое, што можа нанесці шкоду найлепшым інтарэсам Карнуолу на фармаваньне грамадзкай думкі ці іншыя сродкі.
  • Падтрымка корнскай мовы.
  • Вывучэньне гісторыі Карнуолу з корнскага пункту гледжаньня.
  • Прызнаньне кельцкага характару Карнуолу, як адной з шасьці кельцкіх краінаў.
  • Публікацыя праспэктаў, публікацыяў у СМІ для папулярызацыі папярэдніх мэтаў.
  • Арганізацыя канцэртаў і мерапрыемстваў з корнска-кельцкім калярытам.
  • Супрацоўніцтва з усімі арганізацыямі, якія зацікаўленыя ў захаваньні кельцкага характару Карнуолу.

У 1975 годзе ад Mebyon Kernow адлучылася Корнская Нацыяналістычная партыя, якая падтрымлівала больш правыя эканамічныя пазыцыі і выступала за поўную незалежнасьць Карнуолу ў будучыні.

Удзел ў выбарах

рэдагаваць

На дадзены момант партыя мае 3 (са 123) дэпутатаў у лякальнай радзе Карнуолу.[1] На парляменцкіх выбарах у Вялікабрытаніі 2010 году партыя высунула 6 кандыдатаў, якія разам атрымалі 5379 галасоў, альбо 1,9% ад усіх галасоў па гэтых акругах. Найлепшы вынік атрымаў лідэр партыі, Дык Коўл. Ён атрымаў 2007 галасоў з 47 238, альбо 4,2% па сваёй акрузе.[2]

Супрацоўніцтва зь іншымі партыямі

рэдагаваць

Партыя супрацоўнічае з Партыяй Ўэйлзу (Plaid Cymru) і Шатляндзкай нацыянальнай партыяй.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць