Сымбаль (літаратуразнаўства)

Сы́мбаль (па-грэцку: σύμβολον — умоўны знак) — троп, адзін зь відаў паэтычнага іншасказаньня, умоўнае абазначэньне сутнасьці якой-небудзь зьявы, паняцьця пэўным прадметным ці слоўна-вобразным знакам. Сымболіка ўзьнікла ў глыбокай старажытнасьці. У якасьці сымбаляў выступалі пэўныя прадметы, расьліны, жывёлы, зьявы прыроды, колеры і г. д. Так, здаўна ва ўсходніх славянаў хлеб-соль зьяўляецца сымбалем гасьціннасьці, сокал і арол — бясстрашша, дуб — моцы, чорны колер — жалобы і г. д. Народная сымболіка значна ўзбагацілася за кошт мітаў, казак, легендаў. Сымбаль характарызуецца шматзначнасьцю і можа быць адрасаваны да розных зьяваў рэчаіснасьці. Гэтым ён адрозьніваецца ад алегорыі. Сувязь алегорыі з паняцьцем таксама ўмоўная, аднак гэтая ўмоўнасьць тут мае цалкам адназначны характар, адносіцца толькі да адной нейкай зьявы ці паняцьця.

Літаратура

рэдагаваць