Сымбаль манату
Сы́мбаль мана́ту ці сымба́ль азэрбайджа́нскага мана́ту (₼) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у блёк «Сымбалі валют» (анг. Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Азэрбайджану — манату (азэрб. Manat)[1][2].
Сымбаль азэрбайджанскага манату | |
₼ | |
◄ ¥ ៛ ֏ ﷼ ₼ 𐆖 ₳ ؋ ฿ ► | |
Іншыя назвы |
|
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | сымбаль валюты; |
Кадаваньне ISO 4217 |
|
Краіна | Азэрбайджан |
Назва ў Юнікодзе | manat sign
|
Юнікод | ₼: U+20BC |
HTML | ₼: ₼
|
UTF-16 | ₼: 0x20BC |
URL-код | ₼: %E2%82%BC |
Гісторыя | |
Варыяцыі |
|
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Напісаньне
рэдагавацьСымбаль «₼» уяўляе сабой стылізаваную маленькую лацінскую літару «m» у выглядзе паўкола, перакрэсьленага адной вэртыкальнай / дыяганальнай лініяй. Канкрэтнае напісаньне залежыць ад шрыфту, які быў выкарыстаны для вываду сымбаля[3].
Гісторыя
рэдагавацьСымбаль зьявіўся ў якасьці аднаго з элемэнтаў афармленьня асабовага боку банкноты вартасьцю 100 манатаў, выпушчанай у абарачэньне ў студзені 2006 году[4]. Дызайн грашовых знакаў і сымбаля нацыянальнае валюты Азэрбайджану быў выкананы аўстрыйскім дызайнэрам Робэртам Калінай, які вядомы таксама распрацоўкай афармленьня апошняй сэрыі аўстрыйскіх шылінгаў і першых эўрабанкнотаў[5][6][7].
Дызайн сымбаля азэрбайджанскага манату быў натхнёны дызайнам сымбаля эўра (€)[7]. Ён нагадвае павернуты на 90° знак эўра з адной паласой. Сымбаль манату адлюстроўваецца справа ад сумы ў азэрбайджанскай мове.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Unicode: Currency Symbols (Range: 20A0–20CF) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 14 красавіка 2008 г.
- ^ 2011-10-31 Letter from Central Bank of Azerbaijan Regarding Manat Sign — Karl Pentzlin (WG2 N4163, L2 / 11-420) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 31 ліпеня 2015 г.
- ^ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) (анг.) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 6 сьнежня 2016 г.
- ^ 2011-11-10 Proposal to add the currency sign for the Azerbaijani Manat to the UCS — German N. B. (WG2 N4168, L2 / 12-047) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 8 красавіка 2016 г.
- ^ 2011-08-05 Revised Proposal to encode Azerbaijani manat sign in the UCS (minor update) — Mykyta Yevstifeyev (L2 / 11-231) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 31 ліпеня 2015 г.
- ^ 2011-10-21 Additional evidence for the Azerbaijan Manat symbol — Karl Pentzlin (L2 / 11-366) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 31 ліпеня 2015 г.
- ^ а б 2013-06-10 Proposal to add the currency sign for the Azerbaijani Manat to the UCS — Karl Pentzlin (WG2 N4445, L2 / 13-180) Праверана 12 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 9 красавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ₼ на сайце Scriptsource.org (анг.)