Сутыкненьні паміж Аўганістанам і Іранам (2023)

сэрыя сутыкненьняў паміж Аўганістанам і Іранам у 2023 годзе

Сутыкне́ньні памі́ж Аўганіста́нам і Іра́нам — канфлікты паміж Аўганістанам і Іранам.

Сутыкненьні паміж Аўганістанам і Іранам
Дата: 2023
Месца: Іран
Вынік: Невядомы
Супернікі
Сьцяг Аўганістану АўганістанСьцяг Ірану Іран
Камандуючыя
Сьцяг Аўганістану Хайбатула АхундзадаСьцяг Ірану Алі Хамэнэі
Колькасьць
УС Аўганістану
Баявікі Талібану
Пагранічныя войскі Ірану
Страты
забіты 1 чалавек (па неафіцыйным зьвесткам — 14)
невядомая колькасьць раненых
забіт 1 чалавек
2 грамадзянскія асобы атрымалі раненьні
Агульныя страты
забіты 2 чалавекі
грамадзянскія асобы атрымалі раненьні

Ход падзеяў рэдагаваць

  • У канцы лютага 2023 году талібы захапілі аднаго іранскага памежніка падчас канфлікту й неўзабаве вярнулі пасьля перамоваў[1].
  • 5 сакавіка ля КПП Пул-і-Абрышом Німроз на паўднёвым захадзе Аўганістана адбыўся бой аўганцаў зь іранскімі памежнікамі[1].

Сумежны ўзброены канфлікт рэдагаваць

Асноўны артыкул: Сумежны ўзброены канфлікт паміж Аўганістанам і Іранам (2023)

27 траўня двое іранскіх памежнікаў (першапачаткова паведамлялася пра аднаго[2]) і адзін баец Талібану былі забіты ў выніку страляніны каля памежнага паста[3]. Бой адбыўся каля 10:00[4] у правінцыі Німроз[1] і на іранскім КПП Сасалі ў акрузе Забул правінцыі Сістан і Белуджыстан[4]. У сутычках былі ўжыты стралковая зброя і лёгкая тэхніка. Прадстаўнікі іранскай памежнай службы й падразьдзяленьняў талібаў дамовіліся аб сумесным расьсьледаваньні інцыдэнту[1]. У пачатку канфлікту бакі абвінавацілі адзін аднаго[5]. Тэгеран заявіў, што кіраўнікі талібаў парушылі дагавор 1973 году, абмежаваўшы паток вады з ракі Гільменд у засушлівыя ўсходнія раёны Ірану. Аўганскія ўлады адхілілі гэтае абвінавачаньне[3]. Са словаў іранцаў, менавіта талібы першымі адкрылі агонь[4]. Пасьля сутыкненьняў іранскія ўлады закрылі памежны пост Мілак-Зарандж[3].

Раніцай 29 траўня было заяўлена, што на гэты момант праблем няма, пагранічны пункт адкрыты для руху транспарту[6].

Крыніцы рэдагаваць