Сутыкненьні паміж Аўганістанам і Іранам (2021)
Сутыкне́ньні памі́ж Аўганіста́нам і Іра́нам — ўзброеныя сутыкненьні паміж іранскімі памежнікамі й баявікамі Талібану 1 сьнежня 2021 году на мяжы Аўганістана й Ірана Вынік: загінула некалькі чалавек, і Талібы змаглі захапіць некалькіх іранскіх памежных пастоў. Сутыкненьні скончыліся на наступны дзень, калі бакі прыйшлі да пагадненьня[1][2].
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Аўганістан | Іран | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Махамэд Якуб | Махамэд Багеры | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
УС Аўганістану Жаўнеры Талібану | Пагранічныя войскі Ірану | ||||||||
Перадумовы
рэдагавацьАдносіны паміж Іранам і талібамі не былі добрымі на працягу ўсёй гісторыі. Падчас першага праўленьня талібаў у Аўганістане з 1996 па 2001 год, 10 іранскіх дыпляматаў у консульстве места Мазары-Шарыф былі пакараныя талібамі. Гэта прывяло да ваеннай мабілізацыі Ірана, якая была вырашана пры пасярэдніцтве ААН[3].. Падчас уварваньня ЗША ў Аўганістан у 2001 годзе Іран супрацоўнічаў з войскамі ЗША,і Іранскі спэцназ падтрымліваў Паўночны альянс падчас захопу Герата[4]. Улетку 2021 году Талібы аднавілі сваю ўладу ў Аўганістане пасьля сыходу ЗША з краіны[5].
Сутыкненьні
рэдагавацьПаводле неназванага іранскага чыноўніка, сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як баевікі Талібану адкрылі агонь па іранскіх фэрмэрах, якія перасеклі памежную сьцяну паміж дзьвюма краінамі[6], што прывяло да сэрыі перастрэлак паміж іранскімі памежнікамі й баевікамі Талібану з ужываньнем цяжкай і сярэдняй зброі. Падчас сутыкненьняў баевікі Талібану атакавалі памежны пункт Дахраес і захапілі яго разам зь некалькімі іншымі блокпастамі й вайсковай базай на іранскай тэрыторыі. Неўстаноўленая колькасьць камбатантаў была забіта з абодвух бакоў падчас сутыкненьняў. Сутыкненьні скончыліся на наступны дзень, калі бакі прыйшлі да пагадненьня[7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Iran Forces and Taliban Clashed on Afghan Border, Tasnim Says // Bloomberg1 December 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
- ^ Clashes over Iran-Afghanistan's 'border misunderstanding' ended // Reuters1 December 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
- ^ Taliban, Iran hold talks // CNN3 February 199 г. Праверана 1 December 2021 г.
- ^ Iran Sets Its Eyes on Afghanistan // The Washington Institute for Near East Policy19 July 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
- ^ How the Taliban Overran the Afghan Army, Built by the U.S. Over 20 Years // The Wall Street Journal14 August 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
- ^ اشتباك حدودي بين القوات الإيرانية وطالبان بسبب "سوء فهم" // CNN Arabic1 December 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.
- ^ طالبان تسيطر على مواقع ونقاط حراسة ايرانية على الحدود المشتركة // Al Bawaba1 December 2021 г. Праверана 1 December 2021 г.