Сусьветны кніжны кірмаш у Нью-Дэлі
Сусьветны кніжны кірмаш у Нью-Дэлі — найстарэйшы кніжны кірмаш Індыі, які штогод праводзіцца ў Нью-Дэлі з 1972 году. Нацыянальным кніжным фондам Індыі. Першы кірмаш, які прайшоў з 18 сакавіка па 4 красавіка з удзелам 200 выдаўцоў, адкрыў 4-ы прэзыдэнт Індыі Варахагіры Гіры (1969—1974). У 2006 г. Індыя стала 3-м у сьвеце рынкам ангельскамоўных кніг. У выніку кірмаш наведалі 1294 выдаўцы, якія занялі стэндамі 3,8 га плошчы. Выставу наведалі больш за 1 млн чалавек, у тым ліку госьці з 16 краінаў.
Нова-Дэлійскі сусьветны кніжны кірмаш | |
анг. New Delhi World Book Fair | |
Выстава 2006 г. на Пляцоўцы поступу | |
Гады | з 1972 году |
---|---|
Краіна | Індыя |
Горад | Нью-Дэлі |
Мова(-ы) | ангельская |
Псэўданім | НДСКК |
Тэматыка | кнігі |
Лэйбл | Нацыянальны кніжны фонд Індыі |
Склад | 886 удзельнікаў, зь іх 30 замежных |
Ганаровыя госьці | Кітай |
Беларусь
рэдагаваць25 лютага — 4 сакавіка 2012 г. выдавецтвы Беларусі ўпершыню паўдзельнічалі ў 20-м Сусьветным кніжным кірмашы. Выстава прайшла з удзелам 1297 прадстаўнікоў выдавецтваў з 27 краінаў. Чатыры дзяржаўныя выдавецтвы Беларусі — «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», «Беларусь», «Літаратура і мастацтва» і «Мастацкая літаратура» разам з прыватным выдавецтвам «Харвест» прадставілі на кірмашы перакладныя дзіцячыя выданьні і кнігі аб гісторыі і падарожжах па Беларусі на ангельскай мове. Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» паказала 25 ангельскамоўных кніг, выдадзеных за тры апошнія гады. Раней попытам карысталіся перакладныя дзіцячыя кнігі на ангельскай мове, выпушчаныя беларускім выдавецтвам «Юнацтва» (1981—2002)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зоя Сьветлая. Індыйцы выбіраюць беларускія казкі // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 6. — ISSN 1990-763x.