Сусьветны дэфіцыт чыпаў (2020—2022)
Сусьве́тны дэфіцы́т чы́паў — сусьветны крызіс, які пачаўся ў 2020 року і працягваецца дагэтуль, зьвязаны зь перавышэньнем попыту на інтэгральныя схемы (вядомыя таксама як паўправадніковыя чыпы) над прапановай. Гэта спрычыніла скачок коштаў, чэргі і спэкуляцыі таварамі, якім неабходныя паўправадніковыя прыборы (аўтамабілі, графічныя карткі, гульнявыя кансолі, кампутары ды іншыя)[1][2][3]. Сярод галоўных прычынаў дэфіцыту — пандэмія каранавіруснай інфэкцыі, гандлёвая вайна між ЗША і КНР, а таксама розныя экстрэмальныя прыродныя ўмовы.
Прычыны
рэдагавацьПрычынамі сусьветнага дэфіцыту чыпаў стала спалучэньне розных падзеяў, што выклікалі эфэкт сьнежнай кулькі. Асноўнай прычынай зьніжэньня прапановы паслужыў пачатак пандэміі каранавіруснай інфэкцыі. Пераход на дыстанцыйную працу і дыстанцыйнае навучаньне[4][5] падвысіў патрэбу ў кампутарах[6], сеткавым абсталяваньні[4] ды іншай спажывецкай электроніцы з чыпамі[6], у той час як праз ізаляцыю іхняя вытворчасьць спынялася[7][8].
У верасьні 2020 року пасярод эканамічнага канфлікту з КНР Міністэрства гандлю ЗША наклала абмежаваньні на найбуйнейшага кітайскага вытворцу мікрасхемаў, Паўправадніковую вытворчую міжнародную карпарацыю (SMIC)[9]. З гэтай прычыны кампаніі былі вымушаныя зьвяртацца па закупкі да іншых вытворцаў, такіх як Тайваньская паўправадніковая вытворчая кампанія (TSMC) і Самсунг[10], якія і так ужо працуюць на поўную магутнасьць[11].
Праз суворы зімовы шторм у лютым 2021 року два заводы ў Остыне (Тэхас), якія належаць «Самсунгу» ды NXP Semiconductors, вымушаныя былі закрыцца, што затрымала пастаўкі зь іх на некалькі месяцаў[12].
У 2021 року Тайвань, які ёсьць лідэрам сусьветнай паўправадніковай прамысловасьці[13], перажыў найгоршую сухмень за больш як паўстагодзьдзя[14], што выклікала праблемы ў вытворчаў чыпаў, якім патрэбная вялікая колькасьць звышчыстай вады.
У кастрычніку 2020 року здарыўся пажар на паўправадніковай фабрыцы японскай кампаніі Асахі Касэі, спэцыялізаванай на вытворчасьці аналягава-лічбавых і лічбава-аналягавых пераўтваральнікаў[12]. У сакавіку 2021 року палала фабрыка яшчэ аднае японскай кампаніі Рэнэсас Электронікс, якая пастаўляе 30% сусьветнага рынку мікракантролераў для аўтамабіляў[15]. У студзені 2022 року праз пажар на бэрлінскім заводзе ASML запаволілася вытворчасьць ЭУФ-літаграфічнага абсталяваньня, неабходнага ў вытворчасьці чыпаў[16].
Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну цана нэону, неабходнага для лазэраў у паўправадніковай вытворчасьці, вырасла ў шэсьць разоў у параўнаньні зь сьнежнем 2021 року[17]. Украіна вырабляе каля палову сусьветнага нэону, у прыватнасьці 90% нэону, прыдатнага для паўправадніковай вытворчасьці ЗША[18][19]. Таксама Ўкраіна зьяўляецца значным імпартэрам крыптону і ксэнону[20]. Расея экспартуе каля 40% сусьветных паставак паляду, патрэбнага ў некаторых кампанэнтах чыпаў, але пастаўкі могуць ускладніцца пасьля ўвядзеньня гандлёвых санкцыяў супраць агрэсаркі[21].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Global shortage in computer chips 'reaches crisis point' (анг.) 2021-03-21 г. Архіўная копія ад 2021-10-19 г. Праверана 2021-10-17 г.
- ^ The global chip shortage is starting to have major real-world consequences (анг.) 2021-05-07 г. Архіўная копія ад 2021-10-15 г. Праверана 2021-10-17 г.
- ^ The global chip shortage is a much bigger problem than everyone realised. And it will go on for longer, too (анг.) Архіўная копія ад 2021-09-24 г.
- ^ а б Home work triggers demand jump for chips, laptops and network goods 2020-03-23 г. Архіўная копія ад 2021-12-03 г. Праверана 2021-12-21 г.
- ^ Computer monitors and other work-at-home essentials are in big demand in the coronavirus era Архіўная копія ад 2021-11-09 г.
- ^ а б Why there's a chip shortage that's hurting everything from the PlayStation 5 to the Chevy Malibu 2021-02-10 г. Архіўная копія ад 2021-12-21 г. Праверана 2021-12-21 г.
- ^ How the microchip powered pandemic life (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
- ^ From Microchips to Medical Devices: Semiconductors as an Essential Industry during the COVID-19 Pandemic (анг.). Semiconductor Industry Association. Архіўная копія ад 2021-08-18 г.
- ^ US tightens trade restrictions on Chinese chipmaker SMIC (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
- ^ Chip shortage peaks during pandemic, how does it affect the industry? (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
- ^ Major chip shortage caused by Trump trade war blamed for PS5 shortage (анг.) 2021-02-11 г. Архіўная копія ад 2021-09-26 г. Праверана 2021-10-17 г.
- ^ а б Why the global chip shortage is making it so hard to buy a PS5 (анг.) 31 August 2021 г. Архіўная копія ад 27 November 2021 г. Праверана 27 November 2021 г.
- ^ Taiwan to remain largest semiconductor material market in 2020, 2021 Архіўная копія ад 2020-09-23 г.
- ^ Taiwan's drought is exposing just how much water chipmakers like TSMC use (and reuse) (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
- ^ Global auto recovery to take more hits from Japan chip plant fire, severe U.S. weather: IHS (анг.) 2021-03-31 г. Архіўная копія ад 2021-10-18 г. Праверана 2021-10-10 г.
- ^ ASML reports fire at its Berlin factory (анг.) 3 January 2022 г. Архіўная копія ад 2022-01-05 г. Праверана 2022-01-06 г.
- ^ Chipmakers see limited impact for now, as Russia invades Ukraine (анг.) 24 February 2022 г. Праверана 13 March 2022 г.
- ^ Ukraine halts half of world's neon output for chips, clouding outlook Праверана 13 March 2022 г.
- ^ Ukraine supplies 90% of U.S. semiconductor-grade neon (and what it means to chip supply chain) 24 February 2022 г. Праверана 13 March 2022 г.
- ^ Low on gas: Ukraine invasion chokes supply of neon needed for chipmaking (анг.) 4 March 2022 г. Праверана 13 March 2022 г.
- ^ Explained: Why the Russia-Ukraine crisis may lead to a shortage in semiconductors (анг.) // The Indian Express
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |