Супэрмесяц

поўня або маладзік у стане найбольшага збліжэньня Месяца зь Зямлёй

Супэрмесяц (лац. super — «зьверху») — поўня або маладзік у стане найбольшага збліжэньня Месяца зь Зямлёй. У 1979 г. панятак увёў Рычард Ноле ў амэрыканскім часопісе «Гараскоп» (анг. Horoscope; Норўок, штат Канэктыкут). Даўнейшы назоў: калязямное спалучэньне (грэц. περίγειο σύζυγος) — пэрыгей сызыгія. У залежнасьці ад бачнасьці завецца супэрпоўняй або супэрмаладзіком. У сярэднім здаецца прыкладна на 14% большым за звычайны Месяц. Суправаджаецца ўзмацненьнем гравітацыйнага ўзьдзеяньня Месяца на нетры Зямлі[1], што ўзмацняе прылівы і адлівы. Таксама выглядае на 30% ярчэй, чым калі Месяц знаходзіцца ў найбольш аддаленым ад Зямлі пункце сваёй арбіты[2].

Супэрмесяц 14 лістапада 2016 г. за 356 511 км ад сярэдзіны Зямлі (Мінэапаліс, ЗША)
Супэрмесяц 19 сакавіка 2011 г. (справа) параўнальна са звычайнай поўняй (Нідэрлянды)

14 лістапада 2016 г. супэрмесяц наблізіўся да Зямлі на найменшую з 26 студзеня 1948 г. адлегласьць. 25 лістапада 2034 г. Месяц пройдзе яшчэ бліжэй да Зямлі[3]. За 20-е стагодзьдзе супэрмесяц супадаў з зацьменьнем Месяца 5 разоў, апошні зь якіх у 1982 годзе[4]. Упершыню ў 21-м ст. супэрмесяц супаў з зацьменьнем Месяца ў ноч на 28 верасьня 2015 году[5]. 8 кастрычніка 2033 г. супэрмесяц ізноў супадзе з зацьменьнем Месяца[6].

  1. ^ БелТА. Супэрмесяц і мэтэорны дождж насоўваюцца на Зямлю // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сёньня ноччу глядзіце на апошнюю супэрпоўню гэтага году // «Рэгіянальная газета», 13 сьнежня 2016 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  3. ^ У панядзелак нас чакае «супэрмесяц» // Газэта «Зьвязда», 14 лістапада 2016 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  4. ^ Аляксандар Арсёнаў. Беларусы пабачаць «крывавы супэрмесяц» 28 верасьня // Газэта «Наша ніва», 2 верасьня 2015 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  5. ^ 29 жніўня на небе ўзыдзе супэрмесяц // Газэта «Новы час», 29 жніўня 2015 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  6. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». У ноч зь нядзелі на панядзелак зямляне змогуць назіраць супэрмесяц // Белтэлерадыёкампанія, 26 верасьня 2015 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Супэрмесяцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў