Суполка Анушкевічаў
Суполка Анушкевічаў — падпольная антысавецкая суполка, якая дзейнічала ў Ляхавічах у 1956—1957 гадох.
Суполка Анушкевічаў | |
Дата ўтварэньня | 1956 год |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 1957 год |
Тып | падпольная |
Юрыдычны статус | нелегальная |
Штаб-кватэра | Ляхавічы |
Вячаслаў Анушкевіч | |
Колькасьць супрацоўнікаў | 3 чалавекі |
Перадумовы
рэдагавацьВячаслаў Анушкевіч (нар. 14 кастрычніка 1931 году) пасьля сканчэньня ў 1952 годзе двухгадовага аддзяленьня пры Інстытуце народнае гаспадаркі ў Менску працаваў спачатку ў Шчучыне, а потым у Ляхавічах, дзе нарадзіўся. У Ляхавічах Вячаслаў са сваім старэйшым братам Антонам і суседзкім хлопцам Юзікам Анушкевічам вырашылі пісаць і распаўсюджваць антысавецкія ўлёткі на пратэст супраць існай палітычнай і сацыяльнай рэчаіснасьці.
Дзейнасьць
рэдагавацьУлёткі, як больш адукаваны, запісваў на аркушах паперы Вячаслаў. У іх утрымлівалася крытыка савецкіх парадкаў, свавольствы камуністычных функцыянэраў і чыноўнікаў, выкрываўся хвальш выбарчае сыстэмы. Улёткі, якія звычайна сканчаліся заклікам «Сьмерць камунізму!», распаўсюджваліся ў Ляхавічах, Баранавічах, у суседніх местах і мястэчках, у цягніках. Суполка дзейнічала каля паўтара году.
Арышт
рэдагавацьВячаслаў Анушкевіч быў выяўлены па почырку на ўлётках. Арыштаваны 6 красавіка 1957 году, трываў працяглыя допыты й катаваньні ў баранавіцкай турме «Крывое кола» й у Берасьцейскім астрозе, ня выдаў сяброў і ўсю віну ўзяў на сябе. З чэрвеня 1957 году па красавік 1961 году адбываў пакараньне ў канцлягеры ў Мардовіі (Зубапалянаўскі раён, пас. Сасноўка, ЖХ 385-7/1).
Сябры
рэдагаваць- Вячаслаў Анушкевіч
- Антон Анушкевіч
- Юзік Анушкевіч
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беларускія антыкамуністычныя рухі канфесійнай і агульнадэмакратычнай накіраванасці, М. Чарняўскі, 13.12.2007