Сувей
Сувéй, сумёт, гýрба — адклад сьнегу пад час завеяў і сьнегападаў, які ўзьнікае на зацішнаму боку перашкоды ў выніку мясцовага зьніжэньня хуткасьці ветру й выпадзеньня лішкаў сьнегу з сьнегавятровага патоку[1].
Абарона ад сьнежных заносаў (сьнегаахова) дарог і іншых аб’ектаў ажыцьцяўляецца трыма асноўнымі спосабамі:
- ставіць сьнегавыя платы, якія могуць быць суцэльнымі, пранікальнымі, якімі затрымліваюць сьнег, якімі выдзімаюць сьнег, аднараднымі й шматраднымі, высаджваюць сьнегаахоўныя насаджэньні й наразаюць у сьнезе траншэі;
- самі збудаваньні робяць сьнеганезаноснымі — на высокім насыпу, на апорах, асаблівай формы і г. д.;
- замацоўваюць сьнег у поле, адкуль ён можа знасіцца.
Сьнегазатрыманьне ў поле праводзяць з дапамогай пасеву расьлін з высокімі сьцебламі, сьнегазборных лясных палос, сьнегаараньня, сьнегаўшчыленьня і расстаноўкі розных перашкод.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гляциологический словарь / В. М. Котляков. — Л.: 1984. — 528 с. — 5600 ас.