Завіруха

сьнежная бура

Завіру́ха — паземны перанос сьнега ветрам. У метэрэалёгіі адрозьніваюць агульную, нізавую завіруху й паземак.

Завіруха ў Рылінгтане (Паўночны Ёркшыр, Ангельшчына)

Завіруха агульная — бязладны (хаатычны) рух часьцінак сьнега, калі цяжка дакладна вызначыць ці пероносяцца ападкі ў выглядзе сьнега, ці ён зрываецца з паверхні сьнегавога насьцілу — у такіх выпадках бачнасьць пагоршана.