Стэрлібашава
Стэрліба́шава (па-расейску: Стерлибашево; па-башкірску: Стәрлебаш) — вёска ў Расеі, разьмешчаная ў Башкартастане. Адміністрацыйны цэнтар Стэрлібашаўскага раёну, разьмешчаны за 171 км ад Уфы. Колькасьць насельніцтва на стане на 2010 год складала 5930 чалавек. Большасьць насельніцтва фармуюць татары.
Стэрлібашава | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1680 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Насельніцтва: | |||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°26′14″ пн. ш. 55°15′31″ у. д. / 53.43722° пн. ш. 55.25861° у. д.Каардынаты: 53°26′14″ пн. ш. 55°15′31″ у. д. / 53.43722° пн. ш. 55.25861° у. д. | ||||
Стэрлібашава |
Гісторыя
рэдагавацьВёска Стэрлібашава заснаваная ў 1751 годзе гандлярамі-татарамі, якія перасяліліся сюды зь земляў каля Арэнбургу, якія набылі ў башкіраў зямлі ва ўласнасьць. На набытых імі землях былі заснаваны шэраг і іншых вёсак. У 1859 годзе ў вёсцы налічвалася 125 двароў. Паводле перапісу 1920 году існавала дзьве вёскі Стэрлібашава, дзе жылі башкіры і татары ў колькасьці 2619 чалавек. За часам Расейскай імпэрыі вёска сталася адным з цэнтраў падрыхтоўкі кадраў мусульманскіх сьвятароў, то бок мясцовае мэдрэсэ пачало функцыянаваць з 1720 году.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтэрлібашава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Стэрлібашава. Точка-на-Карте. (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |