Страпон (па-ангельску: strap-on) — кол, які складаецца з трусікаў-папружак і кала ў выглядзе мужчынскае чэлесу з гнуткага рэчыва (плястмаса, гума і г.д.). Звычайныя памеры насадкі-струка: даўжыня 16—20 см, акружнасьць 3—4 см. Аднак бываюць як вялікія, так і малыя.

Страпон

З унутранага боку бываюць мяккія пупырышкі для дражненьня зоны клітара жанчыны, якая выкарыстае страпон. Дзякуючы вібрацыі жанчына атрымлівае задавальненьне.

Ужываньне

рэдагаваць

Страпон можа выкарыстоўвацца для палавога акту, дзе жанчына, выкарыстоўвае страпон, знаходзіцца ў актыўнай ролі. У якасьці другога ўдзельніка можа выступаць мужчына — у апошнім выпадку практыкуецца анальны сэкс.

Жанчына, якая выкарыстоўвае страпон, можа надзець пад яго вібратар «матыль» або падобны яму: у такім разе ажыцьцяўляецца дадатковая стымуляцыя похвы, якая ўзмацняецца трэньнем скуранога мацаваньня страпона аб дадатковы вібратар.

Мужчына, які выкарыстоўвае страпон, можа карыстацца толькі ім — у выпадку часовых, альбо сталых праблем з набуханьнем свайго чэлесу. Таксама, у выпадку выкарыстаньня страпона мужчынам, магчыма ажыцьцявіць так званае «падвойнае пранікненьне», не зьвяртаючыся да дапамогі дадатковага ўдзельніка.

Глядзіце таксама

рэдагаваць