Анальны ланцужок (Анальныя пацеркі) — сэксуальная цацка, якая служыць для стымуляцыі ануса. Анальны ланцужок уяўляе сабой некалькі шарыкаў, злучаных пасьлядоўна паміж сабой цьвердымі або гнуткімі перамычкамі. Як правіла, вырабляецца з сылікону або лятэксу.

Двухбаковы анальны ланцужок
Анальны ланцужок з шарыкамі рознай шырыні

Ужываньне рэдагаваць

Ланцужок уводзіцца ў прамую кішку праз анальную адтуліну, затым паступова дастаецца. Падобныя дзеяньні прыводзяць да значнай стымуляцыі сфінктара.

Існуюць анальныя ланцужкі з шарыкамі рознага дыямэтра, якія могуць служыць для расслабленьня цягліц сьфінктара перад анальным сэксам. Некаторыя мадэлі могуць быць абсталяваныя прыладамі для вібрастымуляцыі.

Правілы эксплюатацыі анальнага ланцужка рэкамэндуюць выкарыстоўваць яе са змазкамі, абавязкова на вадзяной аснове (змазкі на тлушчавай аснове, накшталт вазэліна, руйнуюць матэрыял, зь якога вырабленыя бусы і нэгатыўна ўзьдзейнічаюць на мікрафлору кішачніка). Гэтыя рэкамэндацыі засноўваюцца на тым, што ў анальнай адтуліне адсутнічае натуральная змазка, як у похве.

Як правіла, анальныя ланцужкі маюць у канструкцыі ўпор або кальцо на канцы, каб пазьбегнуць захрасаньня прадмета ў прамой кішцы. У выпадку адсутнасьці такіх, рэкамэндуецца выразна кантраляваць колькасьць уведзеных у зад шарыкаў.

У сувязі з тым, што анальны ланцужок пасьля ўжываньня цяжка чысьціць, вытворцы рэкамэндуюць выкарыстоўваць яго з прэзэрватывам.