Страдзецкае возера

возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Страдзецкае»)
Возера
Страдзецкае возера
Краіна Беларусь
Плошча 0,14 км²
Плошча вадазбору 8,57 км²
Максымальная глыбіня 6,6 м
Найбольшая шырыня 0,33 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,5 км
Аб’ём вады 0,42 млн м³
Каардынаты 51°52′50.58″ пн. ш. 23°44′44.15″ у. д. / 51.8807167° пн. ш. 23.7455972° у. д. / 51.8807167; 23.7455972Каардынаты: 51°52′50.58″ пн. ш. 23°44′44.15″ у. д. / 51.8807167° пн. ш. 23.7455972° у. д. / 51.8807167; 23.7455972
Страдзецкае возера на мапе Беларусі
Страдзецкае возера
Страдзецкае возера
Страдзецкае возера

Страдзецкае возера — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца за 22 км на поўдзень ад Берасьця, за 1 км ад аграмястэчка Медна. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў вадазборы ракі Спанаўка. Плошча возера складае 0,14 км². Найбольшая глыбіня — 6,6 м. Даўжыня возера — 0,6 км. Найбольшая шырыня возера — 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 1,5 км, плошча вадазбору — 8,57 км². Аб’ем вады ў возеры — 0,42 млн м³.

Лагчына суфазіённа-карставага тыпу, авальнае хормы, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі катлавіны возеру высокія, зрэдку парослыя хмызьняком. Мадаводзьдзе пескватае, глыбей за пясок дно выслана сапрапелем. У малаводзьдзі знаходзяцца рэдкія зарасьнікі чароту й міліцы, да глыбіні 3—3,5 мэтраў растуць урэчнік, эладэя.

З захаду Страдзецкае возера акаймаванае дзюнамі, а на поўдні злучанае каналам зь Мяднянскім возерам.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыкляпэдыя «Прырода Беларусі. Том 2. Клімат і вада»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць