Сто гадоў адзіноты
«Сто гадоў адзіноты» (па-гішпанску: Cien años de soledad) — раман калюмбійскага пісьменьніка Габрыеля Гарсія Маркеса. Прызнаны шэдэўрам лацінаамэрыканскай і сусьветнай літаратуры. Гэта адзін з самых чытаных і перакладаных твораў на гішпанскай мове. Адзначаны як другі паводле важнасьці твор на гішпанскай пасьля «Дон Кіхота» Сэрвантэса на IV Міжнародным кангрэсе гішпанскай мовы, які правадзіўся ў Картахэне, Калюмбія, у сакавіку 2007 году. Першае выданьне раману было апублікавана ў Буэнас-Айрэсе, Аргентына, у чэрвені 1967 году тыражом 8000 асобнікаў. Раман быў удастоены прэміі Ромулё Гальегоса. На сёньняшні дзень прададзена больш за 30 мільёнаў асобнікаў, раман перакладзены на 35 моваў сьвету.
Сто гадоў адзіноты | |
Cien años de soledad | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Габрыель Гарсія Маркес |
Мова арыгіналу: | гішпанская |
Год напісаньня: | 1967 |
Публікацыя: | 1967 |
Выдавецтва: | Sudamericana[d] |
Гісторыю напісаньня кнігі Габрыель Гарсія Маркес апісваў наступным чынам:
Я меў жонку і двух малых сыноў. Я працаваў піяр-мэнэджарам і рэдагаваў кінасцэнары. Але каб напісаць кнігу, патрэбна было адмовіцца ад гэтае працы. Я заклаў машыну і аддаў грошы Мэрсэдэс. Кожны дзень яна так ці інакш здабывала мне паперу, цыгарэты, усё, што неабходна для працы. Калі кніга была скончаная, апынулася, што мы павінны мясьніку 5000 пэса — вялізныя грошы. Па акрузе пайшлі чуткі, што я пішу вельмі важную кнігу, і ўсе крамнікі хацелі прыняць удзел. Каб даслаць тэкст выдаўцу, неабходна было 160 пэса, а заставалася толькі 80. Тады я заклаў міксэр і фэн Мэрсэдэс. Дазнаўшыся пра гэта, яна сказала: «Не хапала толькі, каб раман апынуўся кепскім». | ||
—З інтэрвію часопісу Esquire |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСто гадоў адзіноты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў