Стаўбунка

рака ў Беларусі

Стаўбу́нка — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі і Бранскай вобласьці Расеі, левы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 192 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Рака
Стаўбунка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Стаўбунка
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Гомельская вобласьць і Бранская вобласьць
Даўжыня 22 км
Плошча басэйну 192 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Стаўбунка ў Бранскай вобласьці, вусьце каля вёскі Жалезьнікі Веткаўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 17,3 км (ад граніцы з Расеяй да вёскі Стаўбун Веткаўскага раёну)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 349—350

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 349—350

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць