Старагрузінская мова

сярэднявечная літаратурная мова грузінскіх манархіяў

Старагрузі́нская мо́ва (ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႭჃႪႨ[2], энай картулі) — літаратурная мова сярэднявечнае Грузіі, што зьявілася ў V стагодзьдзі. Цяпер ужываецца як мова набажэнства Грузінскае праваслаўнае царквы і ё ўзаемаразумелаю для носьбітаў грузінскае мовы. Старагрузінская мова пазьней разьвілася ў сярэднявечную грузінскую мову ў XI стагодзьдзі, якая, у сваю чарку, у XVIII стагодзьдзі разьвілася ў сучасную грузінскую мову.

Старагрузінская мова
ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႭჃႪႨ
энай картулі
Ужываецца ў Калхіда, Царства Ібэрыя, Сасанідзкая Ібэрыя, Княства Ібэрыя, Тао-Кларджэці, Фэма Ібэрыя, Грузінскае царства
Рэгіён Каўказ
Клясыфікацыя Картвэльскія мовы
Афіцыйны статус
Пісьмо Хуцуры[d][1] і грузінскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Т) oge
ISO 639-3 oge

Пэрыядызацыя

рэдагаваць

Вылучаюцца два пэрыяды: раньні старагрузінскі (V — VIII стагодзьдзі) ды клясычны старагрузінскі (IX — XI стагодзьдзі). У раньняй старагрузінскай прадстаўленыя два дыялекты: Ханмэці (ხანმეტი, V — VII стагодзьдзі) ды Хаэмэці (ჱაემეტი, VII — VIII стагодзьдзі), назвы якіх дадзеныя па існуючых прэфіксах 2-е асобы для дзейнікаў і 3-е асобы для прамых дадаткаў (кх- або х-) — у клясычнай старагрузінскай ім адпавядаюць прэфіксы х- і с- або ж адсутнічаюць агулам[3].

Корпус тэкстаў на раньняй старагрузінскай абмежаваны і складаецца з 12 надпісаў і 8 рукапісаў з рэліґійнымі тэкстамі. Літаратура клясычнаю старагрузінскаю ўлучае ў сябе філязофскія і гісторыяґрафічныя труды.

Фанэтыка

рэдагаваць
 
Надпісы ў Бір эль-Кут

У старагрузінскай мове ё 29 зычных ды 5 галосных. Таксама вылучаецца паўгалосная й — алафон галоснае і ў поствакальнай пазыцыі.

Зычныя старагрузінскае[4]
Губныя Зубныя/
Альвэалярныя
Альвэа-
палятальныя
Вэлярныя Увулярныя Ґлатальныя
Глухі прыдыхальны змычны p [pʰ] t [tʰ] k [kʰ] q [qʰ]
Глухі ґляталізаваны змычны p’ [pˀ] t’ [tˀ] k’ [kˀ] q’ [qˀ]
Звонкі змычны b d g [5]
Глухая прыдыхальная афрыката ts [tsʰ] ch [tʃʰ]
Глухая ґляталізаваная афрыката ts’ [tsˀ] ch’ [tʃˀ]
Звонкая афрыката dz j [dʒ]
Глухі фрыкатыўны s sh [ʃ] kh [χ] h
Звонкі фрыкатыўны z zh [ʒ] gh [ʁ]
Насавы m n
Дрыгатлівы r
Лятэральны l
Напаўгалосны w y [j]
Галосныя старагрузінскае
Пярэднія Сярэднія Заднія
Высокі i u
Сярэдні e o
Нізкі a

Пісьменства

рэдагаваць

Грузінскі альфабэт, што ўжываўся ў старагрузінскай — «асамтаўрулі» (загалоўныя літары) або «мрґлавані» (выкругленыя). Альфабэт — амаль што ідэальны фанэтычны, што паказвае амаль што заўсёды адназначную адпаведнасьць між фанэмамі й ґрафэмамі. Створаны на ґрунце грэцкага альфабэту з тою жа альфабэтнаю чаргою літараў — літары, што прадстаўляюць фанэмы нягрэцкага паходжаньня, знаходзяцца ў самым канцы; таксама ў складзе альфабэту ё тры літары, якім адпавядаюць тры грэцкія фанэмы, не прадстаўленыя ў грузінскай мове (ē, ü ды ō). Нарыс літараў у большасьці выпадкаў значна адрозьніваецца ад грэцкага (глядзіце грэцкія Φ Θ Χ [pʰ tʰ kʰ] ды асамтаўрулі Ⴔ Ⴇ Ⴕ).

Старагрузінскі альфабэт асамтаўрулі
Грэцкі Α Β Γ Δ Ε Ϝ Ζ Η Θ Ι Κ Λ Μ Ν (Ξ) Ο Π (Ϙ) Ρ
Асамтаўрулі
Трансьлітарацыя а б ґ д э в з ē т і к’ л м н й о п ж р
Грэцкі Σ Τ Υ Φ Χ (Ψ) Ω
Асамтаўрулі
Трансьлітарацыя с т’ ю п к ґх к’ ш ч ц дз ц’ ч’ х кв ж х ō

Артаґрафія

рэдагаваць

Артаґрафія ўстойлівая й пасьлядоўная — адно і тое ж слова аднолькава пішацца ва ўсіх выпадках. Ужываецца прынцып «як чуецца, так і пішацца» дзякуючы таму, што амаль што заўсёды адной фанэме адпавядае адна літара. Вылучэньні прадстаўленыя ніжэй[6].

Галосная u (у)

Галоўнае вылучэньне з правіла «як чуецца, так і пішацца» — фанэма u, якой адпавядае дыґраф ႭჃ 〈oü〉. Прыклад: ႮႭჃႰႨ 〈p’oüri〉 (п’уры — «хлеб»). Запазычанае з грэцкае, дзе u перадаецца літараспалучэньнем ου. У пісьме тыпу «нусхуры» дыґраф ⴍⴣ 〈oü〉стаў літараю u〉(у сучаснай грузінскай — ). Пазьней была ўведзеная падобная літара , якое ў раньнім старагрузінскім альфабэце не было.

Напаўгалосная w (ў)

Пішацца дзьвюмя спосабамі ў залежнасьці ад пазыцыі ў слове. Пасьля зычнае — дыґраф ႭჃ 〈oü〉, напрыклад: ႹႭჃႤႬ 〈choüen〉(чуэн — «мы»), ႢႭჃႰႨႲႨ 〈goürit’i〉(гурыт’і — «горліца»). Дыґраф ႭჃ 〈oü〉 прадстаўляе гукі w ды u без адрозьненьняў у напісаньні. Напрыклад: ႵႭჃႧႨ 〈khoüti〉(хуці — «пяць») і ႤႵႭჃႱႨ 〈ekoüsi〉(экусі — «шэсьць»). У іншых пазыцыях пазначаецца літараю 〈v〉, напрыклад: ႧႭႥႪႨ 〈tovli〉(тоўлі — «сьнег»), ႥႤႪႨ 〈veli〉(ўэлі — «поле»), ႩႠႰႠႥႨ 〈k’aravi〉(к’араві — «шацёр»).

Два напісаньні ё алафанічнаю варыяцыяю, як у сучаснай грузінскай[7], між [w] у посткансанантнай пазыцыі і [ʋ] або [β] у іншых пазыцыях. У сучаснай грузінскай (з 1879 року) гукі [w] ды [ʋ/β] адпавядаюць літары 〈v〉, напісаньне з 〈v〉 замест ჃႭ 〈oü〉 таксама сустракаецца ў старагрузінскай — ႠႣႥႨႪႨ 〈advili〉(адвілі — «лёгка»), ႷႥႤႪႨ 〈q’veli〉 (кўэлі — «сыр»). Вылучэньне — ႰႥႠ 〈rva〉(руа — «восем»)[8].

Напаўгалосная y (й)

Пачатковая галосная i- склонавага суфікса, што йдзе звычайна пасьля галоснае, перадаецца як y- пасьля зычнае. У альфабэце гэта таксама адлюстоўваецца — ႣႤႣႠჂ ႨႤႱႭჃჂႱႠ 〈deday iesoüysa〉 (дэда-й іесу-іса, «Маці Божая»).

«Грэцкія» літары

У альфабэце асамтаўрулі ё тры літары, якімі пазначаюцца толькі запазычаныя словы: 〈ē〉, 〈ü〉 ды 〈ō〉. Яны ўжываюцца для палітарнай трансьлітэрацыі грэцкім імёнаў і запазычаньняў як аналяґі галосных літараў ē (эта), ü (іпсілон) ды ō (омэґа). Пазтней іх замянілі дыфтонґамі эй, уі ды оу адпаведна. Грэцкая назва Эґіпту Αἴγυπτος (Эйґіптос) перадаецца як ႤႢჃႮႲႤ 〈egüp’t’e〉 (эґуіп’т’э) у старагрузінскай і як ეგვიპტე (эґвіп’т’е) у сучаснай грузінскай. У грузінскіх словах літара 〈ō〉 ужывалася для пазначэньня клічнае часьціцы: Ⴥ ႣႤႣႨႩႠႺႭ 〈ō dedik’atso〉 (о дэдік’ацо — «жанчына!»)

Літары 〈ē〉 ды 〈ü〉, зь іншага боку, часта ўжываліся для напісаньня словаў грузінскага паходжаньня, каб прасьцей прадставіць дыфтонґі эй ды уі. Напрыклад: ႫႤႴჁ 〈mepē〉 (мэпэй — «цар»), ႶჃႬႭჂ 〈ghünoy〉(ґхуіной — «віно»). У залежнасьці ад парадыґмы зьмяняецца й напісаньне: ႱႨႲႷႭჃႠჂ 〈sit’q’oüay〉 (сіт’к’уа-й — «слова», назоўны склон) або ႱႨႲႷჃႱႠ 〈sit’q’üsa〉 (сіт’к’у-іса — «слова», родны склон)[9]. Дыфтонґі на пісьме можна пазначаць і цалкам: ႫႤႴႤჂ 〈mepey〉 (мэпэй), ႶႭჃႨႬႭჂ 〈ghoüinoy〉 (ґхуіной) або ႶჃႨႬႭჂ 〈ghüinoy〉 (ґхюіной, зьмяшаны варыянт).

  1. ^ Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of LanguageВыдавецтва Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, 1987. — С. 305. — ISBN 978-0-521-42443-1
  2. ^ Пазьней — ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႳႪႨ, пасьля таго, як у альфабэт асамтаўрулі ўлучылі літару (у)
  3. ^ Tuite (2008:146).
  4. ^ Трансьлітэрацыя зробленая па Нацыянальнай сыстэма трансьлітэрацыі Шукіі Апрыданідзэ й Лявана Чхаідзэ (Грузінская акадэмія навук, 2002). Прыдыханьне не адзначаецца, ґляталізацыя адзначаецца апострафам. У квадратных дужках паказаныя эквіваленты IPA, калі ё адрозьненьні
  5. ^ A voiced uvular stop *ɢ can be reconstructed for Proto-Kartvelian (Fähnrich 2007:15). In Georgian this consonant merged with gh in prehistoric times.
  6. ^ Schanidse (1982:18-33)
  7. ^ Aronson (1997:930).
  8. ^ Schanidse (1982:26)
  9. ^ Schanidse (1982:41).

Літаратура

рэдагаваць
  • Aronson, Howard J. Georgian phonology // Phonologies of Asia and Africa (нев.) / Alan S. Kaye. — Vol. 2, Winona Lake, Indiana: Eisenbrauns, 1997. — ISBN 1-57506-018-3
  • Fähnrich, Heinz Kartwelisches etymologisches Wörterbuch (нев.). — Leiden: Brill, 2007. — ISBN 978-9004161092
  • Fähnrich, Heinz Die georgische Sprache (нев.). — Leiden: Brill, 2012. — ISBN 978-9004219069
  • Schanidse, Akaki Grammatik der algeorgischen Sprache (нев.). — Transl. Heinz Fähnrich. Tbilissi: Staatsuniversität, 1982. — (Schriften des Lehrstuhls für altgeorgische Sprache, vol. 24).
  • Tuite, Kevin Early Georgian // Ancient Languages of Asia Minor (нев.) / Roger D. Wood. — Cambridge: CUP (pp. 145–165), 2008. — ISBN 978-0521684965