Станіслаў Тарла (біскуп)
Станіслаў Тарла гербу Тапор (па-польску: Stanisław Tarło; нар. ак. 1480 году — пам. у 1544 годзе) — польскі каталіцкі сьвятар.
Сын Станіслава і Малгажаты з Магераў гербу Шэліга, дачкі Яна Магеры [1]. Кананік плоцкі і кракаўскі ў 1506 году, сэкрэтэр каралеўскі ў 1506 году, архідыякан люблінскі ў 1515 году [1]. Найпазьней з 1529 году да сьмерці пробашч (прэпазыт) коньскавольскі [2]. З 1537 году біскуп пшэмыскі [1].
Аўтар паэмату «De Bello Pruthenico» [2].