Станіслаў Паланевіч

Станіслаў Паланевіч (нар. 18 лютага 1939, в. Бярозаўка, Менскі раён) - беларускі дызайнэр.

Станіслаў Паланевіч
Дата нараджэньня 18 лютага 1939
Месца нараджэньня вёска Бярозаўка Менскага раёну, Беларусь
Дата сьмерці 14 лістапада 2018(2018-11-14) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Адукацыя БДТМІ
Месца вучобы
Занятак дызайн
Жанры прамысловы дызайн[d]
Плынь аб’ектны дызайн

Біяграфія рэдагаваць

У 1973 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Навучаўся ў В.П. Сухаверкава, І.Я. Герасіменкі. З 1962 удзельнічае ў выставах у Польшчы (Варшава, Кракаў, 1979), Індыі (Бамбэй, 1981), Расеі (Масква, 1983), Карэі (Сэул, 1990). З 1987 - галоўны дызайнэр праектаў Нацыянальнага дызайн-цэнтру. Сябра Беларускага саюзу дызайнэраў з 1987. Мае каля 70 аўтарскіх пасьведчаньняў і патэнтаў на прамысловыя ўзоры і вынаходзтвы. Сярод асноўных працаў - пэрспэктыўныя распрацоўкі аўтамабіляў, трактароў, сродкаў пасажырскага транспарта (у суаўт.).