Стакгольмская ратуша
Стакгольмская ратуша (па-швэдзку: Stockholms stadshus) — адна з галоўных турыстычных славутасьцяў Стакгольму.
Будынак быў пабудаваны ў 1911—1923 гадах паводле праекту Рагнара Эстбэрга (Ragnar Östberg). У ратушы праходзяць пасяджэньні гарадзкіх уладаў, праводзяцца важныя палітычныя перамовы, а таксама праходзіць банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскай прэміі. Экскурсіі па залях ратушы магчымыя толькі з экскурсаводам. Вышыня ратушы — 106 м.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтакгольмская ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 59°19′39″ пн. ш. 18°3′18″ у. д. / 59.3275° пн. ш. 18.055° у. д.