Сусьветны дзень паэзіі

Сусьветны дзень паэзіі — штогадовае сьвята, адзначаецца 21 сакавіка згодна з рэзалюцыяй трыццатай сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО ад 15 лістапада 1999 году[1]. Згодна з рашэньнем ЮНЭСКО, асноўнай мэтай зацьверджаньня сьвята зьяўляецца падтрымка моўнай разнастайнасьці праз магчымасьці паэтычнага слова. Акрамя гэтага, гэты дзень мусіць садзейнічаць разьвіцьцю паэзіі, вяртаньню да вуснай традыцыі паэтычных чытаньняў, аднаўленьню дыялёгу паэзіі з іншымі відамі мастацтва: тэатрам, музыкай, жывапісам і гэтак далей. Таксама надаецца ўвага заахвочваньню выдавецкага бізнэсу й стварэньню прывабнага вобразу паэзіі ў СМІ, каб мастацтва паэзіі больш не лічылася неактуальным.

ЮНЭСКО заклікае сваіх чальцоў дачыніцца да сьвяткаваньня сусьветнага дня паэзіі як на нацыянальным, гэтак і на мясцовым узроўні пры актыўным удзеле няўрадавых арганізацыяў, муніцыпальных і прыватных установаў, як то музэяў, паэтычных суполак, культурніцкіх асацыяцыяў і іншых.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць