Аляксей Абаленскі-Белы

Аляксе́й Абале́нскі-Бе́лы (1684-1760) - расейскі дзяржаўны дзеяч, князь, сапраўдны стацкі дарадца (1740). З княскага роду Абаленскіх-Белых. У 1727 обэр-крыгс-камісар у чыне падпалкоўніка, з 1728 – палкоўнік, 1740-1741 губэрнатар у Смаленску, з 1741 Архангельскі віцэ-губэрнатар. Быў жанаты з Ганнай Прыклонскай (1699-1739), дачкой Васіля Іванавіча Прыклонскага.