Імпрэсіянізм

мастацкі кірунак XIX стагодзьдзя

Імпрэсіянізм (па-француску: impressionnisme, ад impression — «уражаньне») — кірунак у мастацтве апошняй трэці XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, зарадзіўся ў Францыі й затым распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце.

Клёд Манэ. «Уражаньне. Узыход сонца», 1872 год, музэй Марматан-Манэ, Парыж

Прадстаўнікі гэтага кірунку імкнуліся найбольш натуральна й непрадузята захаваць рэальны сьвет у яго рухомасьці й зьменлівасьці, перадаць свае мімалётныя ўражаньні. Звычайна пад тэрмінам «імпрэсіянізм» маецца на ўвазе напрамак у жывапісе, хоць яго ідэі таксама знайшлі сваё ўвасабленьне ў літаратуры й музыцы.

Пачатак рэдагаваць

Трэба сказаць, што раньнія імпрэсіяністы зрабілі для таго часу звышрадыкальную зьяву — зламалі акадэмічныя правілы мастацтва. У творах мелі месца яскравыя колеры, свабодныя мазкі пэндзьлем, другаснасьць прамых лініяў, нарэшце, маляваньне натхненьня мастака, а не застылых відавочных эпізодаў жыцьця.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Імпрэсіянізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў