Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
W (гутаркі | унёсак)
+задачы, паўнамоцтвы
Радок 47:
}}
'''Камітэ́т дзяржа́ўнага кантро́лю Рэспу́блікі Бе́ларусь (КДК РБ)''' — дзяржаўны камітэт [[Беларусь|Беларусі]], які ажыцьцяўляе кантроль за выкананьнем рэспублiканскага бюджэту, выкарыстаньнем дзяржаўнай уласнасьцi, выкананьнем актаў [[Прэзыдэнт Беларусі|Прэзiдэнта]], [[Парлямэнт Беларусі|Парлямэнту]], [[Савет міністраў Рэспублікі Беларусь|Ураду]] i iншых дзяржаўных органаў, якiя рэгулююць адносiны дзяржаўнай уласнасьцi, гаспадарчыя, фiнансавыя i падатковыя адносiны<ref name="kanst">[http://www.pravo.by/lawhistory/kanst_1994.htm Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]</ref>. Старшыня — [[Аляксандар Якабсон]].
 
== Будова ==
*Апарат — 2 дэпартамэнты, 9 галоўных управаў, 2 управы, 2 аддзелы, сакратарыят;
*Міжраённыя ды абласныя камітэты.
 
== Задачы ==
Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:
*абарона дзяржаўных гаспадарчых зацікаўленасьцяў ад супрацьпраўных замахаў;
*праверка выкананьня даручэньняў прэзыдэнта;
*нагляд за выкарыстаньнем установамі ды [[Індывідуальны прадпрымальнік|індывідуальнымі прадпрымальнікамі]] бюджэтных сродкаў ды дзяржаўнай [[Уласнасьць|уласнасьці]];
*нагляд за выкананьнем пастановаў прэзыдэнта, [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу]] ды [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|ўраду]] аб дзяржаўнай уласнасьці, гаспадарчых [[Зносіны|зносінах]], [[Грошы|грошах]] і [[Падатак|падатках]];
*выяўленьне буйных гаспадарчых ды маёмасных правапарушэньняў;
*выяўленьне нескарыстаных сродкаў павышэньня выніковасьці гаспадарчай дзейнасьці;
*папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне гаспадарчых правапарушэньняў;
*прадухіленьне адмываньня незаконных даходаў ды выдаткоўваньня на [[тэрарызм]];
*вядзеньне адміністрацыйных справаў.
 
== Паўнамоцтвы ==
Камітэт валодае наступным шэрагам паўнамоцтваў:
*запыт і тэрміновае атрыманьне зьвестак ад установаў ды [[Грамадзянства|грамадзянаў]];
*запыт і атрыманьне ад [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага банку]], гандлёвых [[банк]]аў ды іншых пазыковых установаў рахункаводчых і статыстычных справаздачаў, зьвестак аб банкаўскіх апэрацыях, стане й налічэньні рахункаў, [[уклад]]аў ды даведак і копіяў [[дакумэнт]]аў аб разьліках установаў і грамадзянаў;
*бясплатнае карыстаньне дадзенымі установаў;
*запыт і тэрміновае атрыманьне ў ходзе праверак тлумачэньняў ды дакумэнтаў ад кіраўнікоў установаў і грамадзянаў;
*прыцягненьне да праверак прадстаўнікоў праваахоўных ды назіральных установаў і адмыслоўцаў;
*вынясеньне ўстановам і грамадзянам загадаў аб:
#аплаце падаткаў ды [[мыта]]ў,
#вяртаньні атрыманых або выкарыстаных урадавых сродкаў,
#спыне выдаткоўваньня бюджэтных сродкаў,
#выпраўленьні выяўленых парушэньняў,
#касаваньні дамоваў арэнды й недапушчэньні прыватызаваньня дзяржаўнай уласнасьці,
#спыне няўхваленай урадам будоўлі,
#забароне [[збыт]]у [[тавар]]а пры выяўленьні парушэньня парадка ўліку выручкі, выдаткоўваньня наяўных грошай, выдачы сумаў пад справаздачу, гандлі без дазволу,
#забароне вытворчасьці й адкліканьні з абароту тавараў, небясьпечных для здароўя і маёмасьці грамадзянаў або навакольнага асяродзьдзя,
#забароне збыту тавараў пасьля сканчэньня тэрмінаў іх прыдатнасьці й захоўваньня,
#падліку грошай і тавараў пры парушэньні правілаў гандлю,
#спыне дзейнасьці ўстановаў, што прынамсі двойчы цягам году парушылі правілы гандлю,
#забароне ўстановам і грамадзянам ужываць сродкі вымярэньняў, не адпаведныя заканадаўству аб адзінстве вымярэньняў,
#арышце грошай, тавараў і іншай маёмасьці ўстановаў і грамадзянаў за нясплату падаткаў і мытаў;
*накіраваньне дадзеных праверак для разгляду ва ўстановы ды індывідуальным прадпрымальнікам;
*накіраваньне [[Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь|Міністэрству фінансаў]] прадпісаньня аб прыпыненьні выдачы сродкаў парушальніку бюджэтнага заканадаўства;
*накіраваньне для выкананьня ў [[Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь|падатковыя органы]] рашэньняў аб спагнаньні падаткаў і мытаў;
*вядзеньне адміністрацыйных справаў;
*падрыхтоўка дакумэнтаў аб вызваленьні [[Юрыдычная асоба|юрыдычных асобаў]] ды індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйнай адказнасьці;
*удзел у праверцы зьвестак аб вылучэнцах на пасады ва ўрадавых установах, праверка заяваў аб даходзе й маёмасьці;
*запыт у падатковых установах заяваў аб даходзе й маёмасьці;
*складаньне заключэньняў аб адпаведнасьці супрацоўнікаў [[урад]]авых установаў займаным пасадам;
*падача ва ўрадавыя ўстановы прапановаў аб прыцягненьні іх супрацоўнікаў да адказнасьці за правапарушэньне;
*перадача ў адказныя ўрадавыя ўстановы зьвестак аб крадзяжы й зьнішчэньні ўрадавай уласнасьці;
*вынясеньне ўстановам прапановаў аб касаваньні супярэчных заканадаўству пастановаў;
*апавяшчэньне прэзыдэнта аб невыкананьні даручэньняў, зьмешчаных у ягоных пастановах;
*зварот ў суд з [[позва]]ю аб касаваньні ўліку, спагнаньні атрыманых даходаў і [[Банкруцтва|банкруцтве]] прадпрыемства;
*падача позвы аб абароне зацікаўленасьцяў урадавых установаў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 1 ліпеня 2010| url = http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=H11000142| загаловак = Закон аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органах| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 19 красавіка 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
== Гісторыя ==