Францішак Станкар: розьніца паміж вэрсіямі

італьянскі багаслоў
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
U73 (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Францыск_Станкар?oldid=649136
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:53, 23 студзеня 2011

Францішак Станкар (па-лацінску: Franciscus Stancarus; 15011574) — пратэстант, родам з Мантуі ў правінцыі Ламбардыя ў Італіі.

Вымушаны быў зьбегчы з Мантуі, калі там, у 1540-х, падняліся ганеньні на асобаў, западозраных у спагадзе новым рэлігійным вучэньням, адправіўшыся спачатку ў Швайцарыю, а адтуль у Трансыльванію. Аўтар вядомай граматыкі габрэйскай мовы «Ebreae grammaticae institutio» (Базэль, 1547; 2-е выд. 1555).

У 1549 г. Францішак ужо ў Польшчы, дзе кароль Жыгімонт II Аўгуст прапанаваў яму катэдру габрэйскай мовы ў Кракаўскім унівэрсытэце. Пратэстанцкія гледжаньні, якія Станкар праводзіў на лекцыях, прывялі да таго, што ён неўзабаве быў зьняволены ў турму. Пратэстанты дапамаглі яму зьбегчы і далі ў сябе прытулак, даручыўшы яму арганізацыю іхніх цэркваў у Малой Польшчы.

З прычыны перасьледу з боку каталіцкай царквы, Станкар у 1551 г. пакінуў Польшчу і накіраваўся ў герцагства Прусію. Вучэньне яго, быццам Ісус Хрыстос быў пасрэднікам паміж Богам і людзьмі толькі ў сілу сваёй чалавечай прыроды, выклікала моцны адпор з боку лютэранскіх прапаведнікаў. Калі праз два гады Станкар вярнуўся ў Польшчу, стаўленьне да яго тамтэйшых пратэстантаў неўзабаве моцна зьмянілася, бо яго вінавацілі ў ерасі.

Яго вучэньне знайшло сабе пасьлядоўнікаў толькі ў некалькіх магнатаў. Ён быў адным зь перакладчыкаў Бібліі, надрукаванай у 1563 г. у Берасьці высілкамі Мікалая Радзівіла Чорнага. Адрозьніваючыся вялікай настойлівасьцю і задзірлівым характарам, Станкар нястомна вёў са сваімі супернікамі багаслоўскую палеміку, уладкоўваючы і публічныя дыспуты. Быў знаёмы з Кальвінам. Ад шлюбу з Барбарай Маршэўскай пакінуў чатыры дачкі і двух сыноў. Унучка Францішка Станкара па сыну Пятру, выйшла замуж за Веспасіяна Сяніцкага.

Літаратура

  • Станкар Франциск // Еврейская энциклопедия. Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем. Том 14. Москва. 1991. С. 556.