Буйнічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Мінуўшчына: нутраная спасылка
Радок 37:
[[Вёска]] вядомая з [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям [[Фёдар Талочкавіч-Буйніцкі|Фёдару]] і [[Леў Талочкавіч-Буйніцкі|Льву]] Талочкавічам-Буйніцкім<ref name="Памяць">{{Літаратура/Памяць/Магілёўскі раён|к}} — [http://www.mlib.basnet.by/kray/mogilev%20raen/9.11.html С. 607—608, 628—630].</ref>. На пачатку [[16 стагодзьдзе|16-га стагодзьдзя]] належалі [[Пячорскі манастыр, Кіеў|Кіева-Пячорскаму манастыру]]. У сьнежні [[1595]] году Буйніцкае поле было месцам пераможнае [[Буйніцкая бітва|бітвы]] войска ВКЛ на чале з рэчыцкім старостам [[М. Буйвід]]ам над паўстанцамі на чале зь [[Севярын Налівайка|Севярынам Налівайкам]]<ref>Буйніцкая бітва 1595 // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} — С. 354.</ref>. У [[17 стагодзьдзе|17]]—18 стагодзьдзях былі прыватнаўласніцкім [[мястэчка]]м у [[Аршанскі павет|Аршанскім павеце]], якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і [[Жамойць|жамойцкаму]] старосту А. Г. Палубінскаму, князям [[Сапегі|Сапегам]]<ref name="Памяць">{{Літаратура/Памяць/Магілёўскі раён|к}} — [http://www.mlib.basnet.by/kray/mogilev%20raen/9.11.html С. 607—608, 628—630].</ref>. У [[1633]]—1918 гадах на поўдзень ад паселішча існаваў [[Буйніцкі манастыр Святога Духа|манастыр Святога Духа]], які заснавалі [[Багдан Статкевіч]] і яго жонка [[Алена Саламярэцкая]]. За падтрымку вялікага князя [[Ян Казімер|Яна І Казімера Вазы]] ў абарончай [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайне супраць Маскоўскага царства]] 1654—[[1667]] гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на [[млын]]<ref>Буйніцкі Святадухаўскі манастыр // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} — С. 354.</ref>. У манастыры дзейнічала друкарня<ref>Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew. [http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bha/11-1-2/16.htm Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава)] // [[Беларускі Гістарычны Агляд]]. Том 11 Сшытак 1—2 (20—21) сьнежань [[2004]]</ref>. У час [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў]] каля Буйнічаў месьціўся лягер швэдзкага войска на чале з [[Карл XІІ|Карлам ХІІ]] ([[1708]] г.), манастыр быў абрабаваны захопнікамі. Побач зь мястэчкам існаваў [[фальварак]], які здаваўся ў арэнду.
 
Пасьля першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] расейская імпэратрыца [[Кацярына ІІII]] перадала частку мястэчка беларускаму намесьніку [[генэрал-аншэф]]у П. Б. Пасеку. У [[1878]] годзе фальварак набыў абшарнік М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай [[маёнтак|маёнтку]] на пачатку 20 стагодзьдзя была Г. К. Радкевіч<ref name="Памяць">{{Літаратура/Памяць/Магілёўскі раён|к}} — [http://www.mlib.basnet.by/kray/mogilev%20raen/9.11.html С. 607—608, 628—630].</ref>.
 
Другі раз [[Буйніцкае поле]] сталася месцам [[Абарона Магілёва, 1941|бітвы]] ў [[1941]] годзе.