Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі/Шапка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д выпраўленьне спасылкі
Радок 5:
<div style="margin: 20px 50px 20px 50px;">''Перад тым, каб падаць інфармацыю пра правілы і рэкамэндацыі, варта заўважыць, што мэта беларускай Вікіпэдыі — стварэньне паўнавартаснай, дакладнай [[энцыкляпэдыя|энцыкляпэдыі]] на [[беларуская мова|беларускай мове]] і нічога болей. Каб зрабіць гэты працэс больш узгодненым і зразумелым для кожнага, распрацаваны шэраг правілаў і рэкамэндацыяў, якіх варта прытрымлівацца ўсім удзельнікам. Асноўная інфармацыя пра гэтыя правілы і прыведзеная ў гэтым артыкуле. Увесь сьпіс правілаў і рэкамэндацыяў можна знайсьці ў катэгорыі [[:Катэгорыя:Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі|Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі]].''</div>
 
Правілы і рэкамэндацыі выражаюць стандарты, па якіх быў дасягнуты кансэнсус сярод удзельнікаў, кожны са сваёй ступеньню важнасьці: [[Вікіпэдыя:Сьпіс правілаў|правілы]] — абавязковыя для выкананьня ўсімі ўдзельнікамі, [[Вікіпэдыя:Сьпіс рэкамэндацый|рэкамэндацыі]] ж носяць больш характар парадаў. Відавочна, што ніводны звод правілаў ня здольны ахапіць абсалютна ўвесь спэктар пытаньняў і аспэктаў, таму імі трэба карыстацца сыходзячы з агульнага сэнсу. І, калі ўдзельнік парушае ''дух'' гэтых правілаў, няхай тэхнічна не парушыўшы ніводзін зь іх, ён заслугоўвае вымовы. Тыя ж удзельнікі, якія праяўляюць [[Вікіпэдыя:Лічыце за добрыя намеры|добрыя намеры]], [[ВікіпэдыяВП:Этычныя паводзіныВЕТ|ветлівасьць]] і шукаюць дасягненьня [[Вікіпэдыя:Кансэнсус|кансэнсусу]], заслугоўваюць гасьціннага асяродзьдзя.
 
Кожны ўдзельнік, у тым ліку і '''''Вы''''', зьяўляецца назіральнікам і рэдактарам Вікіпэдыі. У Вікіпэдыі няма галоўнага рэдактара, ці мэханізму цэнзуры, калі артыкул праходзіць зацьверджаньне перад выданьнем. Актыўныя ўдзельнікі выпраўляюць фармат і зьмест, калі гэта патрэбна, сыходзячы з агульнага сэнсу ці з існуючых правілаў.