Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
Глядзіце таксама, вікіфікацыя, пунктуацыя
Радок 28:
 
== Гісторыя стварэньня ==
 
У пачатку 1920-х гадоў шэраг саюзных рэспублік заснавалі ордэны для ўзнагароджаньня за баявыя і працоўныя подзьвігі. Такія ордэны былі ў Армэніі, Азэрбайджане, Грузіі, рэспубліках Сярэдняй Азіі, Украіне.
 
Радок 33 ⟶ 34:
 
== Статут ордэна ==
 
У пастанове ПрэзыдыўмаПрэзыдыюма ЦВК і [[СНК БССР]] «Аб ордэне Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР» ад [[10 кастрычніка]] [[1924]] казалася, што знак адрозьненьня — ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР — прысуджаецца ўсім грамадзянам [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], якія праявілі асаблівую самаадданасьць, ініцыятыву і працавітасьць у вырашэньні гаспадарчых задач у сфэры паляпшэньня прамысловасьці, транспарту, арганізацыі сельскай гаспадаркі і іншых галін працы".
 
Ордэн меў 1 ступень, але прадугледжвалася магчымасьць узнагароджаньня ім у другі і трэці раз. Аднак, за 9 гадоў існаваньня ордэна не было ніводнага выпадку ўзнагароджаньня ім яшчэ раз.
 
== Апісаньне ордэна ==
 
Знак ордэна ўяўляў сабой срэбны трохкутны шчыт, пакрыты чырвонай эмальлю. У цэнтры ордэна на фоне белай эмалі — накладная шасьцярня з чырвонай эмалевай пяціканцовай зоркай і літарамі «[[СССР]]» у сярэдзіне. У ніжняй частцы зоркі намаляваныя сякера і серп, справа ад шасьцярні — тры каласы пшаніцы, зьлева — чырвоны сьцяг. Пад імі надпіс: «Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка». Над шчытом надпісы [[БССР]] выкананыя на [[ідыш]] (зьлева) і па-польску (справа) — ווסרר і BSRR. Пад імі надпіс «Пролетарыi усiх краёў, злучайцеся».
 
Радок 44 ⟶ 47:
 
== Гісторыя зьнікненьня ==
 
Ордэн было вырашана вырабляць у Маскве, куды і быў накіраваны [[Генадзь Змудзінскі|Змудзінскі]], дзе той замовіў выраб 300 экзэмпляраў ордэна.
 
Калі ордэны былі ўжо вырабленыя, ўу майстэрні быў праведзены ператрус. Супрацоўнікі маскоўскага крымінальнага вышуку разам з прадметамі, што іх цікавілі, прыхапілі ўвесь наклад вырабленых беларускіх узнагародаў. Неўзабаве ордэны былі вернутыя Змудзінскаму, але ня ўсе — у нетрах службаў зьніклі ордэны пад нумарамі 11, 221, 212. У сувязі з гэтым быў замоўлены дадатковы выраб трох ордэнаў — 301, 302, 303<ref>[http://sb.by/post/21978 Виктор КОРБУТ. Как МУР наш орден «арестовал» Советская Белоруссия. 12.10.2002]</ref>.
<ref>[http://sb.by/post/21978 Виктор КОРБУТ. Как МУР наш орден «арестовал» Советская Белоруссия. 12.10.2002]</ref>.
 
== Узнагароджаныя ==
 
У першыя гады існаваньня ордэна ўзнагароды даваліся вельмі скупа. Так, з канца [[1924]] па люты [[1928]] было ажыцьцёўлена ўсяго 15 узнагароджаньняў ордэнам, і з іх толькі 6 асабістых. Асабліва дбайна паставіліся да першага ўзнагароджаньня. Хадайніцтва Магілёўскага акружнога выканкаму аб узнагароджаньні ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР мэліярацыйных таварыстваў «Васількі» і «Астрэні» ад [[21 лістапада]] [[1925]] г. было адхілена Прэзыдыўмам [[ЦВК БССР]]. Было прапанавана абмежавацца ганаровымі дыплёмамі. І толькі пасьля другога больш абгрунтаванага і настойлівага хадайніцтва [[19 сьнежня]] [[1924]] г. адбылося першае ўзнагароджаньне. Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР за №1 было ўзнагароджана мэліярацыйнае таварыства вёскі [[Васількі]] [[Бялыніцкі раён|Бялыніцкага раёна]] [[Магілёўская акруга|Магілёўскай акругі]]. Чальцы таварыства, працуючы па пояс у вадзе, аднымі рыдлёўкамі за кароткі тэрмін узьвялі асушальны канал даўжынёй у 9 кілямэтраў.
 
Радок 58 ⟶ 63:
 
== Спыненьне ўзнагароджаньня ==
 
Пасьля зацьвярджэньня ў [[1928]] г. агульнасаюзнага ордэна [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР|Працоўнага Чырвонага Сьцяга]] Пастановай ЦВК СССР ад [[23 красавіка]] [[1933]] гады ўзнагароджаньне ордэнамі саюзных рэспублік было спынена. Аднак узнагароджаныя мелі права насіць гэтыя ордэны і карыстацца перавагамі, усталяванымі ў іх статуце.
 
== Глядзіце таксама ==
 
* [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР]]
 
== Крыніцы ==