Біятэхналёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:05, 3 лістапада 2010

Біятэхналёгія — навука, якая вывучае магчымасьці выкарыстаньня жывых арганізмаў, іх сыстэмаў ці прадукты іх жыцьцядзейнасьці дзеля вырашэньня тэхналягічных задачаў, а таксама магчымасьці стварэньня жывых арганізмаў з неабходнымі ўласьцівасьцямі з дапамогай геннай інжынэрыі.

Біятэхналёгіей часьцяком называюць выкарэстаньне геннай інжынэрыі ў XXXXI стагодзьдзях, але тэрмін адносіцца й да больш шырокага комплекса працэсаў мадыфікацыі біялягічных арганізмаў дзеля забясьпячэньня патрэбаў чалавека, пачынаючы з мадыфікацыі расьлінаў і свойскіх жывёлаў шляхам штучнага адбора й гібрыдызацыі. З дапамогай сучасных мэтадаў традыцыйныя біятэхналягічныя вытворчыя комплексы атрымалі магчымасьць палепшыць якасьць харчовых прадуктаў і павялічыць прадуктыўнасьць жывых мікраарганізмаў.

Да 1971 года тэрмін «біятэхналёгія» выкарыстоўваўся да харчовай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі. З 1970 года навукоўцы выкарыстоўваюць слова ў дачыненьні да лябараторных мэтадаў.

Біятэхналёгія заснавана на генэтыцы, малекулярнай біялёгіі, біяхіміі, эмбрыялёгіі й вузавай біялёгіі, а таксама на хімічнай і інфармацыйнай тэхналёгіях і робатэхніцы.

У Беларусі біятэхналёгіі распрацоўваюцца ў шэрагу наступных ўстановаў:

  • Інстытут біяфізыкі й вузавай інжынэрыі Нацыянальнай акадэміі навук
  • Інстытут мікрабіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук
  • Інстытут генэтыкі й цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук
  • Беларускі навукова-дасьледчы інстытут эпідэміялёгіі й мікрабіялёгіі Міністэрства аховы здароўя.

Вытворчыя прадпрыемствы аб'яднаныя ў Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасьці й рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялягічнай прадукцыі (канцэрн «Белбіяфарм»).

Вонкавыя спасылкі

  Біятэхналёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў