Вітаўт Кіпель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя, стыль
вікіфікацыя, літаратура
Радок 1:
'''Вітаўт Кіпель''' (нар. [[30 траўня]] [[1927]]  г. у [[Менск]]у) - — [[Беларусь|беларуска]]-[[ЗША|амэрыканскі]] грамадзкі дзяяч і публіцыст. Адзін з кіраўнікоў [[Скаўтынг|скаўцкага]] руху беларусаў у эміграцыі і амэрыканскага скаўцкага руху.
 
== Біяграфія ==
 
У [[1933]]  г. Вітаўт Кіпель разам з маці пераехаў у г. Налінск (пазьней [[Молатаўск]]) [[Вяцкая вобласьць|Вяцкай вобласьці]], каб быць бліжэй да бацькі, [[Яўхім Кіпель|Яўхіма Кіпеля]], якога арыштавалі ў [[1930]]  г. (быў асуджаны на 5 гадоў ссылкі як «нацдэм»). У [[1935]]  г. яго сям'ясям’я пераехала ў Арол (пакольку ім было забаронена вяртацца ў Беларусь). У тым самым годзе бацьку паўторна арыштоўваюць і засуджваюць яшчэ на 5 гадоў лягероў у Байкала-Амурскім Краі.
 
У [[1936]]  г. маці зарэгістравала Вітаўта пад прозьвішчам Зубкоўскі (ейнае дзявочае прозьвішча), каб пазьбегчы магчымых далейшых перасьледаў сям’і ды мець магчымасьць паслаць сына ў школу без таўра сына «ворага народу». Прозьвішчам Зубкоўскі Вітаўт карыстаўся ўсе свае школьныя гады да [[1942]]  г.
 
У г. Арле, дзе ён навучаўся з [[1935]]  г., закончыў 6-тую клясу у [[1941]]  г. Далей, у 1942—44 гг., вучыўся ў [[Менск]]у чаргова ў народнай школе (дыр. Пётра Кісель), настаўніцкай сэмінарыі (дыр. Саломенік) і прагімназіі (дыр. Аляксандар Акановіч).
 
У [[1945]]—[[1948|48]] гг. вучыўся ў Беларускай Гімназіі ймя Янкі Купалы ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], у горадзе Рэгэнсбургу, [[Баварыя]] (матурыст ІІІ выпуску). У 1948-49 гг. вучыўся на мэдычным факультэце Цюбінгэнскага ўнівэрсытэту, а ў 1949-53 гг. на геалягічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту ў [[Бэльгія|Бэльгіі]]. У [[1953]]  г. атрымаў ступень магістра, а ў 1955  г. абараніў доктарскую дысэртацыю па мінэралёгіі з суправаджальнай («меншай») тэзай з палеанталёгіі. У тым сама годзе выехаў ў [[ЗША]]. У [[1956]] ажаніўся з [[Зора Кіпель|Зорай Савёнак]] (сяброўка яшчэ па гімназіі і ўнівэрсытэту).
У ЗША Вітаўт Кіпель нейкі час працаваў ў галінах геялёгіі й геахіміі, супрацоўнічаў са спэцыялізаванымі навуковымі часопісамі «''Chemical Abstracts''», «''Engineering Index''», «''Economic Geology''». У [[1962]]-63 гг. закончыў бібліятэказнаўства на Ратгэрскім Унівэрсытэце ў штаце [[Нью-Джэрзі]]. Кіпель 26 гадоў працаваў на розных пасадах у навуковым аддзеле [[Нью-Ёрк|Нью-ёркскай]] Публічнай Бібліятэкі (пачынаючы ад найніжэйшай прафэсійнай прыступкі да пасады загадчыка навуковага аддзелу), ён укамплектаваў гэты аддзел звыш стотысячным зборам новых навуковатэхнічных выданьняў. У [[1982]]-[[1985|85]] гг. рэдагаваў месячны бібліяграфічны бюлетэнь «''New Technical Books''». Разам са сваёй жонкай [[Зора Кіпель|Зорай]] Вітаўт разбудаваў і папоўніў беларускі збор у славянскім аддзеле бібліятэкі.
Радок 17:
В. Кіпель увесь час дапасоўваў сваё жыцьцё да грамадзкіх вымогаў беларускай дыяспары.
 
У [[Нямеччына|Нямеччыне]] прымаў актыўны ўдзел у беларускім скаўтынгу, у аб’яднаньні «[[Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне]]», як адзін зь ягоных кіраўнікоў і арганізатараў: наведваў дзесяткі лягероў ''ДП'' зь беларускімі групамі й засноўваў у тых лягерох скаўцкія адзінкі.
 
У [[Бэльгія|Бэльгіі]] В. Кіпель працаваў у студэнцкім згуртаваньні, пасьля ў ''Саюзе Беларусаў Бэльгіі'' (дзе некалькі гадоў быў заступнікам старшыні гэтай арганізацыі). Наладжваў новыя кантракты, зьмену працы для беларускіх работнікаў, іх выезды ў Амэрыку. Ладзіў культурна—асьветніцкую працу: даклады, канцэрты, заняткі беларусаведы для дзяцей.
 
У [[ЗША]] ягоная грамадзкая дзейнасьць толькі пашыралася. В. Кіпель браў актыўны ўдзел у «вонкавым»  — палітычным  — жыцьці беларусаў Амэрыкі, палітычна прыспасабляючыся да рэспубліканскага боку (у параўнаньні з дэмакратамі рэспубліканцы былі менш схільныя да «патураньня камунізму»). Кантакты са шматлікімі вядучымі амэрыканскімі палітыкамі й удзел у працы розных камітэтаў надаў магчымасьць увесьці беларускае пытаньне на палітычную арбіту ЗША. Беларуская прысутнасьць ў грамадзкім жыцьці Амэрыкі замацавалася ўдзелам у шматлікіх міжнацыянальных (этнічных) арганізацыях.
 
Увесь гэты час перабываньня ў ЗША быў багаты й на грамадзка—палітычную публіцыстыку В. Кіпеля (як на [[Беларуская мова|беларускай]], так і на [[Ангельская мова|ангельскай]] мовах). Шмат артыкулаў пра беларусаў у Амерыцы Кіпель зьмяшчае ў квартальніку «''Heritage Review''» (які ў 1970-тых гадох выходзіў у штаце [[Нью-Джэрзі]]). У В. Кіпеля ва ўнутраным эміграцыйным жыцьці былі сотні арганізацыйных зборак, дакладаў і выступленьняў, мэмарандумаў і артыкулаў. З [[1982]]  г. В. Кіпель пераймае кіраўніцтва «''Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва''». Так сама й далей працягвае навукова-выдавецкую дзейнасьць гэтай установы.
 
У [[1993]]  г. Вітаўт Кіпель атрымаў тытул доктара honoris causa [[Гародня|Гарадзенскага]] ўнівэрсытэту.
 
У Амэрыцы грамадзкая актыўнасьць В. Кіпеля зьвязаная таксама з амэрыканскім скаўтынгам, у якім ён дзейнічаў звыш 12 гадоў. Вітаўт скончыў вышэйшыя курсы інтэрнацыянальнага скаўтынгу, быў выкладчыкам на гэтых курсах, арганізаваў скаўцкія лягеры, некалькі гадоў кіраваў адной з найстарэйшых амэрыканскіх скаўцкіх адзінак (Troop 161, Tamarack Council, засн. 1910). Мае некалькі амэрыканскіх і інтэрнацыянальных скаўцкіх узнагародаў.
 
== Навуковыя работы й публіцыстыка В. Кіпеля ==
 
* Byelorussian under Russian Occupation: Past, present, future (у кніжцы Russian Empire. Some Aspects of Tsarist and Soviet Colonial Practices, Clevelend, 1985, Institute for Soviet and East European Studies, John Carroll University and Ukrainian Historical Assn.);
* Some Demographic and Industrial Aspects of Soviet Byelorussia during 1965-19751965—1975 (у кніжцы Nationalism in the USSR and Eastern Europe in the Era of Brezhnev and Kosygin, Detroit, The University of Detroit Press, 1977);
* Byelorussians (у кніжцы Guide to the Study of the Soviet Nationalities  — Non-Russian Peoples of the USSR, Littleton, Colorado, Libraries Unlimited, 1982);
* Byelorussians in New Jersey (у кніжцы The New Jersey Ethnic Exxperience, Union City, New Jersey, 1977);
* Byelorussian-American Theater (разам з Зорай Кіпель у кніжцы Ethnic Theater in the United States, Westport, Connecticut, Greenwood Press, 1983);
* кніжка Byelorussian Americans and Their Communities in Cleveland, Cleveland State University, 1982;
* быў адным зь пяцёх рэдактараў англамоўнае 47тамовае сэрыі American Ethnic Groups: The European Heritage, New York, Arno Press, A New York Times Co., 1978-19801978—1980.
* разам [[Зора Кіпель|Зорай Кіпель]] адрэдагаваў кніжкі:
: „Янка«Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе: бібліяграфія”бібліяграфія» (Нью Ёрк, БІНіМ, 1985),
: Byelorussian Statehood ( Нью Ёрк, БІНіМ, 1988)
 
У [[1993]]  г. у [[Менск]]у выйшла манаграфія В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША»  — фундамэнтальны досьлед беларускай дыяспары ў ЗША ад ейных пачаткаў да сёньняшняга дня.
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/maksimiuk/himnazija_daviednik.htm Камунікат. «Біяграфічныя даведкі пра настаўнікаў і вучняў Беларускай Гімназіі ймя Янкі Купалы ў Нямеччыне»: КІПЕЛЬКіпель ВІТАЎТВітаўт] // Максімюк Ян. Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950). — Нью Ёрк-Беласток: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 1994. ISBN 83-902162-0-5.
 
[[Катэгорыя:Амэрыканцы беларускага паходжаньня]]