Алег Трусаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
фота
W (гутаркі | унёсак)
д →‎БСДГ: юст
Радок 53:
У [[1995]] годзе, пасьля паразы на выбарах у парлямэнт дэмакратычных сілаў, у БСДГ пачаўся ўнутрыпартыйны крызыс. Прадстаўнікі левага крыла Грамады крытыкавалі Трусава за занадта цесны, на іх погляд, альянс з [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|БНФ]] і нацыянальна-дэмакратычным лягерам. У ліпені 1995 году мінімальнай большасьцю галасоў дэлегатаў пазачарговага зьезду быў зьняты з пасады старшыні. Трусаў і ягоныя прыхільнікі выступалі супраць гэтага. Неўзабаве пасля зьезду яны стварылі ўнутрыпартыйную фракцыю па захаваньні Грамады.
 
Фракцыя Трусава падтрымала ў траўні [[1996]] году ініцыятыву «круглага стала палітычных партый Беларусі» па імпічмэнце прэзыдэнта А. Лукашэнкі, у кастрычніку таго ж году ўзяла самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ды правядзеньні Кангрэсу ў абарону Канстытуцыі. У студзені 1997 году паводле просьбы новага кіраўніцтва партыі [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства юстыцыі]] прыняло рашэньне аб ліквідацыі БСДГ. Тады ж Трусаў выступіў зь ініцыятывай адраджэньня БСДГ. Старшынём Арганізацыйнага камітэта па адраджэньні БСДГ стаў [[Станіслаў Шушкевіч]].
 
[[15 лютага]] [[1998]] году на Ўстаноўчым зьезьдзе адроджанай БСДГ Трусаў быў абраны намесьнікам старшыні БСДГ. Старшынём стаў Станіслаў Шушкевіч. Гэтая падзея не засталася незаўважанай уладамі, і ўжо ў сакавіку Трусаў быў вымушаны паводле палітычных матываў пакінуць пасаду дэкана факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры.