Раман: розьніца паміж вэрсіямі

літаратурны жанр
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:40, 19 сьнежня 2006

Рама́нэпічны літаратурны жанр, як правіла празаічны.

Тэрмін "раман" паходзіць ад францускага romanz альбо roman, што зьяўляецца скаротам лацінскага выразу romanice loqui — "гаварыць па-раманску", то бок на нэалацінскай мове. Паняткам "conte roman" пачалі называцца творы, напісаныя на народнай мове (замест агульнапрынятай лаціны).

Раман адрозьніваецца ад навэлы, аповесьці і апавяданьня сваёй працягласьцю і большай складанасьцю, больш дэтальнай распрацоўкай дзеяньня і абставінаў, большай колькасьцю герояў. Аднак існуюць і кароткія раманы, таксама як і доўгія апавяданьні.