Партрэт Дарыяна Грэя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '== '''Партрэт Дарыяна Грэя''' == Ў гэтым невялікім рамане ці аповесці Оскар Уайль...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:31, 2 ліпеня 2010

Партрэт Дарыяна Грэя

Ў гэтым невялікім рамане ці аповесці Оскар Уайльд звярнуўся да праблемы, якая займала яго, - суадносіны мастацтва і рэчаіснасці, мастацтвы і маралі. Задукма была падказана яму сустрэчай у майстэрні знаёмага мастака, якому пазіраваў для партрэта дзіўнай прыгажосці малады чалавек. Прататыпам Дарыяна Грэя звалі паэта Джона Грэя, сябра Уайльда, але сучасныя каментатары не падтрымліваюць гэтай версіі. "Партрэт Дарыяна Грэя " друкаваўся першапачаткова ў часопісе "Ліпінкотс Мэгэзін" (1890), які здолеў у тую пару прыцягнуць цэлы шэраг выбітных аўтараў - Стывэнсана, Уайльда, а за імі - Кіплінга, Конан Дойля, Герберта Уэлса. Пурытанская прэса сустрэла раман у багнеты, знаходзячы яго "амаральным". Уайльд абараняўся, і калі адзін з рэцэнзентаў папракнуў яго ў тым, што ён усяго толькі карыстаецца "небяспечным" матэрыялам, падобна таму як гэта робіць у "Крэйцаравай санаце" Талсты, Уайльд адказаў, што падобнае параўнанне толькі ліслівіць яму.

Але спрачаліся з Уайльдом не адны ханжы і невукі. У аповесці крытычна адзначалі эстэцкае любаванне "штучкамі", якое выяўляецца да таго ж вельмі прасталінейна; аднастайнасць фарбаў і прадметаў, абавязкова яркіх, дарагіх; нагрувашчванне імёнаў, нязменна арыстакратычных, гучных; празмерную пышнасць склада.

Разнастайная "эрудыцыя", якой шэраг старонак аповесці перагружаны, носіць характар дэкаратыўна-вонкавы. Уайльд і не чакаў ад чытачоў, каб яны дэталёва разбіраліся ва ўсіх дадзеных ім звестках. Хутчэй ён жадаў асляпіць іх, напрыклад, тым феерверкам з цытат, гістарычных фактаў і дарагіх камянёў, які ён уладкоўвае ў частцы адзінаццатай. Пры гэтым раман шэкспіраўскага сучасніка Томаса Лоджа "Маргарыта Амерыкі" ён цытуе амаль даслоўна, а вытрымку з хронік Эдварда Хола прыводзіць ужо зусiм вольна, што, зрэшты, дазваляў сабе Шэкспір, які чэрпаў матэрыял з тых жа харонік; гэтак жа паступае Уайльд і з іншымі крыніцамі.