Дзяды: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, выдаліў інф-ю без крыніцы
д →‎Гісторыя: пунктуацыя
Радок 9:
Паходзяць Дзяды з дахрысьціянскага балта-славянскага звычаю [[трызна|трызны]], зьвязанага з [[культ продкаў|культам продкаў]]. Пазьней абрад ускладніўся напляставаньнем [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] культу.
 
Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часьцей вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Зьмітраўскія Дзяды (асяніны) у суботу перад Зьмітравым днём ([[26 кастрычніка]]) паводле [[стары стыль|старога стылю]]), а таксама на [[радаўніца|радаўніцу]], перад [[масьленіца]]й, [[сёмуха]]й.
 
На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і больш няцотных сьвяточных і абрадавых страваў). Абавязковымі былі [[куцьця]], [[клёцкі]], [[бліны]], [[мяса]], [[яечня]]. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць.<ref>Алесь Пілецкі. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31129 Дзяды] // [[Наша Ніва]], 31 кастрычніка 2009 г.</ref> А пасьля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.