Іван Чымбург: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д шаблёны блёкі
д член -> чалец
Радок 6:
Нарадзіўся Іван Савіч Чымбург 27 студзеня 1904 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага павета Менскай губерні (цяпер [[Слуцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]) у сям’і селяніна-серадняка. Акрамя яго, у сям’і былі яшчэ 2 браты і сястра. Гаспадарка бацькоў складалася з 3 дзесяцін ворнай зямлі, 15 дзесяцін сенажаці, 1 каня і 1 каровы. Маці памерла, калі Івану было 6 год. Як і ўсе вясковыя дзеці, ён рана пачаў працаваць на зямлі. Пасьля заканчэньня трохкласнай сельскай школы ў [[1917]] годзе паступіў у нанава створаную Слуцкую беларускую гімназію, дзе правучыўся два гады. Пазьней у аўтабіяграфіях Iван Савіч заўсёды падкрэсьліваў, што пакінуў вучобу ў гімназіі з-за адсутнасці сродкаў для аплаты за навучанне. Можа і так, але прыгадаем, што ў гэты час, як у калейдаскопе, разгортваліся палітычныя падзеі, мяняліся ўлады — немцы, бальшавікі, [[БНР]], ССРБ, польская акупацыя, пасля зноў балшавікі, Слуцкае паўстаньне. Як усё гэта паўплывала на лёс Івана Чымбурга, сёння сказаць цяжка.
Як бы там ні было, вучоба спынілася і да канца [[1920]] году Іван Чымбург працаваў у гаспадарцы бацькі. Адначасова ён займаўся самаадукацыяй. У студзені [[1921]] году аднавіў вучобу ў працоўнай школе, а пасьля працягваў яе на агульнаадукацыйных курсах. У студзені таго ж году ён уступіў у камсамол. Гэта паспрыяла яму ў далейшым, асабліва, калі па рэкамендацыі Слуцкага камсамола Іван атрымаў камандзіроўку ЦК КСМ Беларусі ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на факультэт грамадскіх навук. На рэарганізаваным у 1922 г. ФГН заставаліся на той час эканамічнае і прававое аддзяленні. Вучоба на прававым аддзяленні не была працяглай. У [[1924]] годзе факультэт грамадскіх навук быў ліквідаваны, а студэнты пераводзіліся на педфак БДУ ці маглі па жаданні перавесьціся ў іншую ВНУ СССР. Іван Чымбург абраў другі варыянт. Варта было яму крыху пачакаць, і ён мог пачаць вучобу на факультэце права і гаспадаркі БДУ, які быў адчынены ў верасьні [[1925]] году. Нешта, аднак, прымусіла яго пакінуць Беларусь.
Месцам вучобы Iван Савіч абраў [[Саратаў]]скі дзяржаўны універсітэт. У [[1927]] годзе ён скончыў прававое аддзяленне факультэта права і гаспадаркі і быў рэкамендаваны ў аспірантуру па спецыяльнасьці «іфымінальнае права і крымінальны працэс». Але паколькі ў Саратаўскім губернскім судзе і пракуратуры не было месца для праходжання практыкі, ён быў накіраваны ў [[Курск]]ую губернскую пракуратуру. Па заканчэньні практыкі яму прапанавалі заняць пасаду следчага камэры следчага ўпраўлення абласной пракуратуры ў горадзе Новы Аскол Курскай вобласьці, на што ён даў згоду. На гэтай пасадзе Iван Савіч працаваў ад кастрычніка 1927 ад траўню 1930 году. Тут ён кіраваў апэрацыямі па ліквідацыі дзьвюх бандаў, якія займаліся рабаўніцтвам і тэрарыстычнымі актамі. Браў удзел у правядзенні хлебанарыхтоўчых кампаній і калектывізацыі сельскай гаспадаркі, а пасьля ўваходзіў у склад раённай «тройкі» па выкараненні дапушчаных перагібаў. Таксама абіраўся членамчальцом Новааскольскага гарадскогагарадзкога саветасавету, працаваў пазаштатным інструктарам райкамарайкаму камсамолакамсамолу. [[13 траўня]] 1930 году быў пераведзены на работу ў горад [[Варонеж]] на пасаду следчага ўпраўлення абласной пракуратуры.
Напачатку [[1931]] году лёс Iвана Савіча вельмі моцна змяніўся. Ён пакінуў працу ў органах пракуратуры назаўсёды і пачаў новы шлях у сыстэме адукацыі. Спачатку гэта была пасада асыстэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Варонежскага зааветінстытута. Тут жа ўвесну 1931 году ён быў прыняты кандыдатам у членычальцы ВКП(б). У верасні [[1933]] году паступіў у асьпірантуру Маскоўскага інстытута гісторыі, філязофіі і літаратуры. Адначасова выконваў абавязкі дацэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Маскоўскага інстытута народнагаспадарчага ўліку. [[25 чэрвеня]] [[1936]] году Iван Савіч Чымбург абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата філязофскіх навук па тэме «Крытыка Плеханаўскага разумення клясаў ды клясавай барацьбы». Дысертацыя была зацверджана толькі 25 красавіка [[1938]] году. Па рашэньні камісіі па разьмеркаваньні аспірантаў, якія закончылі навучаньне, Iван Савіч быў накіраваны на працу ў БДУ.
 
=== Вяртаньне ў Беларусь ===
Радок 14:
3 ліпеня 1937 г. быў прызначаны новы рэктар — Н. М. Бладыка. I. С. Чымбург працягваў працаваць на пасадзе прарэктара. Аднак ужо ў кастрычніку кіраўніцтва універсітэта — рэктар [[Нічыапар Бладыка|Нічыпар Міхайлавіч Бладыка]], прарэктар М. Лоцманаў, I. С. Чымбург і іншыя — было моцна раскрытыкавана за тое, што «не вядзе рашучай барацьбы па ліквідацыі вынікаў шкодніцтва». Ва універсітэце наладжваліся праверкі, адбываліся закрытыя партсходы па разгляду асабістых спраў і г. д.
Ад магчымага арышту I. С. Чымбурга выратавала адсутнасьць «кампрамату» на яго, паколькі ён адносна нядаўна вярнуўся на радзіму. У ліпені 1937 году ў аўтабіяграфіі Іван Савіч пісаў, што «ні да трацкізму, ні да правага апартунізму, ператварыўшыхся пасля ў банду дыверсантаў, ніколі не належаў... прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з трацкізмам... У 1935 г. актыўна ўдзельнічаў у выкрыцці ворага народа Прыюшына, працаваўшага тады дырэктарам Маскоўскага інстытута гісторыі, філязофіі і літаратуры».
Тым ня менш I. С. Чымбург быў выключаны з кандыдатаў у членычальцы ВКП(б) з-за ўтойвання фактаў наяўнасьці рэпрэсаваных сваякоў (стрыечных братоў бацькі), прымянення бацькам наёмнай працоўнай сілы, дапушчэння трацкісцкага выразу падчас выступлення на настаўніцкай канферэнцыі. Справа была перададзена ў камісію партыйнага кантролю пры ЦК КП(б)Б, але гэтыя факты не пацвердзіліся не ў сэнсе адсутнасьці рэпрэсаваных сваякоў, а ў тым, што ён гэтых фактаў не хаваў. Ён быў адноўлены як кандыдат у члены ВКП(б), а ў [[1939]] годзе стаў членам партыі. На ранейшай пасадзе ён, аднак, не быў адноўлены, але з кастрычніка 1937 па кастрычнік 1938 г. кіраваў катэдрай сацыяльна-эканамічных дысцыплін БДУ, а пасля загадваў катэдрай асноў марксізму-ленінізму.
У гэты час Iван Чымбург піша шэраг артыкулаў па праблемах [[марксізм]]у і дыялектычнага матэрыялізму: «Пляханаў аб свядомасьці і стыхійнасьці», «Французскі матэрыялізм XVIII ст.» і інш., якія друкуюцца ў часопісах «Полымя», «Балыпавік Беларусі», «Учёные записки БГУ».