Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

zedlik 15:44, 17 кастрычніка 2009 (UTC)

Прэс-рэліз рэдагаваць

Я падрыхтаваў прэс-рэліз з нагоды 40 тысячнага артыкула, калі ласка, паглядзіце.--Jim 08:38, 11 кастрычніка 2011 (FET)

Спасылкі на Commons рэдагаваць

Калі ласка, дадавайце спасылкі на катэгорыі ў Commons. Звычайна матэрыялаў у катэгорыях значна болей за галерэі. --EugeneZelenko 14:38, 4 лістапада 2009 (UTC)

Добра. --Vera.tetrix 14:51, 4 лістапада 2009 (UTC)

Катэгарызацыя шаблёнаў рэдагаваць

Дзякуй вялікі за катэгарызацыю і ўпарадкаваньне большасьці шаблёнаў! Цяпер тут насамрэч нашмат больш пасьлядоўнасьці, чым было раней. —zedlik 03:13, 21 лістапада 2009 (UTC)

Няма за што. :) --Vera.tetrix 17:53, 21 лістапада 2009 (UTC)

Прывітаньне. Шаблён удзельніка зь Менску мае жаночы стыль — замест Гэты ўдзельнік можа быць Гэтая ўдзельніца. Трэба толькі ў шаблёне на сваёй старонцы пасьля словаў: Удзельнік зь Менску дадаць парамэтар: | жаночы. Bocianski 14:08, 29 лістапада 2009 (UTC)

Прывітаньне. Нечакана. Дзякуй, зараз выпраўлю. --Vera.tetrix 19:25, 29 лістапада 2009 (UTC)
  • Дзякуй за крыніцы.--Sensei 2105 16:56, 24 сьнежня 2009 (UTC)

Ужываньне шаблёнаў Горад/Мястэчка рэдагаваць

А хіба Дамаск — гэта мястэчка: [1]? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:59, 11 лютага 2010 (UTC)

Недзе ўжо абмяркоўвалі, што {{Мястэчка}} ў пэрспэктыве будзе перайменаваны ў {{Населены пункт}}, а пакуль {{Горад}} замяняецца на {{Мястэчка}}, бо першы маральна састарэў. Глядзіце, напрыклад, Вікіпэдыя:Форум/Архіў_5 альбо Абмеркаваньне шаблёну:Мястэчка. --Vera.tetrix 11:13, 11 лютага 2010 (UTC)
А, прагледзеў. ОК. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:27, 11 лютага 2010 (UTC)

Гміны да катэгарызацыі рэдагаваць

Вось тут сьпіс некатэгарызаваных артыкулаў пра гміны. Я мяркую, лепш чым у вас, наўрад ці ў каго атрымаецца катэгарызаваць іх :) Wizardist г 20:09, 14 лютага 2010 (UTC)

Добра, паспрабую штосьці зрабіць. ;) --Vera.tetrix 10:37, 15 лютага 2010 (UTC)

Запыты на выдаленьне з памылкамі ў назвах рэдагаваць

Дзякуй за вялікую працу па паляпшэньню катэгарызацыі! Маю невялічкі камэнтар: варта дадаваць у запыт спасылку на слушную назву. Адпаведна, адміністратарам будзе прасьцей дадаваць яе ў прычыну выдаленьня, каб слушную назву маглі потым пабачыць іншыя. --EugeneZelenko 15:16, 20 лютага 2010 (UTC)

Добра, звычайна так і раблю. Напэўна апошні раз забылася. --Vera.tetrix 18:10, 20 лютага 2010 (UTC)

Фронт працы :-) рэдагаваць

Калі ў Вас будзе час, калі ласка зазірніце ў Гутаркі ўдзельніка:Jauhienij#Масавы імпарт артыкулаў. Дзякуй. --EugeneZelenko 15:05, 4 сакавіка 2010 (UTC)

Дзякуй вялікі за перанос усіх гарадоў! :) —zedlik 21:54, 7 красавіка 2010 (UTC)

:) --Vera.tetrix 12:02, 12 красавіка 2010 (UTC)

Статус робата нададзены! --EugeneZelenko 13:58, 7 жніўня 2010 (UTC)

Дзякуй :) --Vera.tetrix 20:45, 7 жніўня 2010 (UTC)
Можа пры магчымасьці выправіце спасылкі на неадназначныя сельсаветы (Вікіпэдыя:Рабатызацыя)? Дзякуй. --EugeneZelenko 14:28, 8 жніўня 2010 (UTC)
Большую частку, здаецца, я ўжо выправіла, пагляджу, што засталося, і канечне выпраўлю. --Vera.tetrix 14:36, 8 жніўня 2010 (UTC)

Шаблён:Фэдэральная зямля Нямеччыны рэдагаваць

Вітаю, Вера. Вы не маглі б дапамагчы з гэты шаблёнам? ru:Шаблон:Федеральная земля Германии — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Jauhienij (гутаркі · унёсак).

У нас ужо існуе ўнівэрсальны шаблён {{Адміністрацыйная адзінка}}. Калі ласка, выкарыстоўвайце яго. Прыклад: Баварыя. --Vera.tetrix 12:57, 20 жніўня 2010 (UTC)

Род Куратомі рэдагаваць

Цікава рэдагаваць

Вітаю. А ці надоўга вы плянуеце ўдзельнічаць у Вікіпэдыі?   --Taravyvan Adijene 23:08, 22 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць

Таксама вітаю. Калі маю вольны час, заўжды наведваю Вікіпэдыю. :) --Vera.tetrix 00:02, 23 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
А ці ня будзеце вы ў такім разе супраць трапіць сюды (хаця б вашае згоды запытацца)? --Taravyvan Adijene 00:23, 23 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Дзякуй за павагу. Я ня супраць, мне тут падабаецца. :) --Vera.tetrix 00:40, 23 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Вось і выдатна. --Taravyvan Adijene 00:47, 23 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць

Вітаю! Taravyvan Adijene высунуў вашую кандыдатуру на атрыманьне сьцяга адміністратаркі: Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Кандыдатуры. Калі вы прымаеце прапанову, калі ласка, пацьвердзіце згоду альбо нязгоду сваім подпісам у адпаведнай сэкцыі для магчымасьці далейшага абмеркаваньня. Дзякуй. —zedlik 02:52, 23 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць

Адміністратарка рэдагаваць

Мае віншаваньні! --EugeneZelenko 15:45, 1 лістапада 2010 (EET)Адказаць

Далучаюся. --Taravyvan Adijene 17:25, 1 лістапада 2010 (EET)Адказаць
Дзякуй. :) --Vera.tetrix 18:15, 1 лістапада 2010 (EET)Адказаць
Таксама віншую. Уключы на сваю старонку ўдзельніцы, калі ласка, катэгорыю Катэгорыя:Вікіпэдыя:Адміністрацыя або шаблён {{Удзельнік:Шаблёны/Адміністратар}}. Bocianski 00:21, 6 лістапада 2010 (EET)Адказаць
Дзякуй. Зараз будзе. :) --Vera.tetrix 15:17, 6 лістапада 2010 (EET)Адказаць

MediaWiki:Gadget-HotCat.js рэдагаваць

Цудоўна. Здаецца, я ведаю, хто зоймецца перакладам.   --Taravyvan Adijene 23:54, 7 лістапада 2010 (EET)Адказаць

Хм, а чаму спасылка ў апісаньні зьменаў не памянялася? Глядзіце апісаньне гэтае зьмены. --Taravyvan Adijene 00:00, 8 лістапада 2010 (EET)Адказаць
Ага, буду паціху перакладаць. Пра спасылку пакуль ня ведаю, мабыць, кэш. --Vera.tetrix 00:07, 8 лістапада 2010 (EET)Адказаць

Хімічны элемэнт і іншае рэдагаваць

Вітаю. Узгадаў, што ты некалі перакладала з ангельскай болей прасунутую вэрсію {{хімічны элемэнт}}. Што зь ёй? Зьбіраюся пачаць пісаць артыкулы пра хімію, у першую чаргу, пра элемэнты, але бяз добрай карткі, у якой былі б прапісаныя ўсі характарыстыкі элемэнтаў, ня бачу сэнсу.

І яшчэ: напэўна ты зрэдку праглядаеш, а мо’ і не, але зазірні ў ВП:ЗЛУЧ. Шмат ізаляваных артыкулаў у нас. Трэба злучаць. Wizardist г 20:14, 11 лютага 2011 (EET)Адказаць

Прывітаньне. Вось Удзельнік:Vera.tetrix/Шаблён:Хімічны элемэнт, але на жаль не хапае часу і нават ведаў, каб хутка перакласьці ўвесь шаблён. Калі ёсьць жаданьне, можаш дарабіць. Буду ўдзячная.
p.s са злучнасьцю працую ўжо даўно, але і на гэта часу ня так шмат :(. --Vera.tetrix 22:19, 11 лютага 2011 (EET)Адказаць
Дык можа давайце перанясем ужо яго паўзьверх існага, каб пачынаць карыстацца і дапрацоўваць? Людзі ня хочуць парушаць вашую асабістую прастору  . --Taravyvan Adijene 12:49, 16 сакавіка 2011 (EET)Адказаць
Мне ня вельмі хочацца пераносіць недароблены шаблён, каб ня ўносіць новых памылак, там яшчэ шмат трэба перакласьці. Вось, напрыклад, Шаблён:Дыяграма выбараў/Партыя таксама трэба дапрацаваць, але штосьці ніхто не парушае прастору гэтага шаблёну :). Дапамажыце перакласьці шаблён, дапрацуем і перанясем. --Vera.tetrix 00:50, 17 сакавіка 2011 (EET)Адказаць

Катэгарызацыя рэдагаваць

Вітаю. А ў мяне да вас заданьне (у сэнсе — просьба  ). Можа быць, змаглі б разгрэбсьці гэтую катэгорыю? Мне падаецца, такая праца вам была б цікавая. Калі ж не — нічога страшнага ня здарыцца.

«Разгрэбсьці» — гэта азначае перанесьці па магчымасьці ў новыя падкатэгорыі, якія пажадана стварыць зь інтэрвікамі. Так потым лягчэй будзе іх знайсьці, перакладаючы які-небудзь шаблён зь іншага разьдзелу вікі. --Taravyvan Adijene 09:31, 18 траўня 2011 (EEST)Адказаць

Шаблён:Цывільны канфлікт рэдагаваць

Прывітаньне. Можаш зрабіць адпаведнік ангельскаму en:Template:Infobox civil conflict? --Jauhienij 01:00, 9 жніўня 2011 (EEST)Адказаць

Шаблёны: Рака і Возера рэдагаваць

Прывітаньне. Можаш пафіксіць шаблён {{Рака}} на ўзор шаблёну {{Возера}}: зрабіць водступы ад краю карткі, памешыць шрыфт у подпісу да выявы і г.д. Таксама варта дадаць некалькі парамэтраў: «басэйн», «басэйн рэк» --Jauhienij 16:12, 23 жніўня 2011 (EEST)Адказаць

Статус адміністратара рэдагаваць

Вітаю! Вы доўгі час (са студзеня) праяўляеце замалую актыўнасьць у праекце (некалькі дзясяткаў правак з таго часу). Вы яшчэ плянуеце шчыльна працаваць у праекце? Калі не, мяркую, вам трэба адмовіцца ад статусу адміністратара. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 12:31, 23 кастрычніка 2013 (FET)

У цяперашні момант не хапае часу, але ў будучыні пляную вярнуцца да больш актыўнай працы. --Vera.tetrix (гутаркі) 13:29, 24 кастрычніка 2013 (FET)
Усё пытаньне ў статусе адміна — ня добра, калі ўдзельнік мае такі статус, але не паказваецца ў праекце месяцамі. Таму будзьце сумленнымі самі з сабой — калі пытаньне ў месяцы-другім, тады норм, у кожнага свае абставіны; калі ж такой упэўненасьці няма, тады трэба адмаўляцца, пазьней зноўку абярэм калі што. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:20, 27 кастрычніка 2013 (FET)

Шаблён:Хімічны элемэнт рэдагаваць

Вітаю! Заўважыў у Вас у чарнавіку шаблён Удзельніца:Vera.tetrix/Шаблён:Хімічны элемэнт, якога вельмі не хапае ў разьдзеле. Скажыце ці скончана праца па яму ці Вы яшчэ будзеце над ім працаваць. На сёньня ён вельмі патрэбны праекту, бо ў галіне хіміі зараз у разьдзеле поўны жах. --Dymitr 21:15, 9 сьнежня 2013 (FET)

Вітаю. Ведаю, што патрэбен нам гэты шаблён. Праца яшчэ ня скончана, трэба перакласьці парамэтры. Засталося ня шмат, але, на жаль, мне не хапае хімічных ведаў, каб скончыць працу. Калі вы ці яшчэ хто можа дапамагчы зь перакладам, буду ўдзячная. Была ўжо прапанова перанесьці шаблён у асноўную прастору, калі ніхто ня супраць, то магу зрабіць. --Vera.tetrix (гутаркі) 12:58, 11 сьнежня 2013 (FET)
Яшчэ раз, вітаю! Дзякуючы ананіму шаблён быў перакладзены, я таксама зрабіў некаторы пераклад, спадзяючя Вы ня супраць гэтага. Прашу Вас праглядзець нашыя праўкі і таксама перанесьлі яго ў асноўную прастору. Буду вельмі ўдзячны. --Dymitr 11:44, 14 сьнежня 2013 (FET)

ВікіЗьвесткі рэдагаваць

Вітаю! Калі пераносіце інтэрвікі на ВікіЗьвесткі, было б добра, каб заадно дадавалі яшчэ й меткі й апісаньні па-беларуску. Калі ўключыце ў наладах ВікіЗьвестак беларускую мову інтэрфэйсу, адразу будзе бачна, што куды трэба ўпісаць.   Альбо можна яшчэ на ўласнай старонцы карыстальніка стварыць Бабілёнскую вежу з дапамогаю #babel. --Taravyvan Adijene 15:39, 1 лютага 2014 (FET)

Вітаю. Так, ведаю пра меткі, гэта наступны заплянаваны кавалак працы. Дзякуй ;) --Vera.tetrix (гутаркі) 16:06, 1 лютага 2014 (FET)
Можа, атрымаецца аўтаматызаваць гэты працэс? Ведаю, што такія робаты існуюць, але пакуль што беларускую Вікіпэдыю яны абыходзяць, а рукамі ўсё не пасьпяваеш… Было б цудоўна. --Taravyvan Adijene 21:02, 1 лютага 2014 (FET)
Штосьці такое ўжо робіць Zedlik, і наколькі разумею патрабуюцца спэцыяльны сьцяг бота, ну і таксама спачатку зразумець як там усё працуе. --Vera.tetrix (гутаркі) 21:27, 1 лютага 2014 (FET)

Заўважыў, што Вы пад гэтым апісаньнем падразумяваеце выдаленьне зьвестак з шаблёнаў-картак, якія ў такім разе падстаўляюцца зь ВікіЗьвестак. На маю думку, гэта лішняе, бо:

  • зь ВікіЗьвестак хай бы бралася інфармацыя ў тыя артыкулы, дзе сапраўды чамусьці нешта не было запоўнена. А выдаляць тое, што ўжо ёсьць, — лішняе;
  • у прыведзеным мной вышэй прыкладзе з Мары Мадлен дэ Ляфает атрымалася вось што: спасылкі на даты/месцы нараджэньня/сьмерці цяпер неактыўныя, з катэгорыяў па датах нараджэньня/сьмерці гэты артыкул таксама зьнік. Па-мойму, якасьць зьвестак пагоршылася. --Taravyvan Adijene 02:12, 15 лютага 2014 (FET)
Вікізьвесткі, яны на тое і вікізьвесткі, каб дзе магчыма іх выкарыстоўваць. Асноўная мэта перарабіць усе карткі з выкарыстаньнем вікізьвестак, гэта паменшыць колькасьць памылак і павялічыць абнаўляльнасьць дадзеных. Таксама {{Пісьменьнік}} дублюе дадзеныя пры наяўнасьці вікізьвестак, напрыклад Шарль Бадлер. А наконт спасылак, спасылкі заўжды ёсьць у пачатку артыкула. --Vera.tetrix (гутаркі) 13:17, 15 лютага 2014 (FET)
Я пра тое, што калі пры выкарыстаньні ВікіЗьвестак з артыкулу зьнікае нейкая інфармацыя, дык лепей іх тады не выкарыстоўваць.
У шаблёне {{Пісьменьнік}} цяпер ёсьць дзьве розныя групы парамэтраў для зьвестак пра нараджэньне і сьмерць асобаў, з-за чаго і адбываецца дубляваньне. Усе падобныя артыкулы ўключаныя ў катэгорыю Вікіпэдыя:Артыкулы з састарэлымі парамэтрамі шаблёну «Пісьменьнік», і з часам іх трэба выправіць.
Раней асобныя ўдзельнікі ўжо выказвалі меркаваньне, што да ВікіЗьвестак таксама асаблівага даверу быць ня можа хаця б таму, што калі нехта там выправіць пэўную інфармацыю на хібную (вандалізм), дык мы ў сваім артыкуле нават пра гэта не даведаемся, у адрозьненьне ад выпадку, калі гэты вандал выпраўляцьме нешта ў нас. --Taravyvan Adijene 13:33, 15 лютага 2014 (FET)
Трэба выкарыстоўваць Вікізьвесткі да мейсца. Калі яны зь пераходам на іх губляецца інфармацыя — яны не патрэбныя.--Liashko (гутаркі) 14:16, 15 лютага 2014 (FET)
Я ўжо пыталася ў Вікізьвестках, калі нехта прыбраў спасылкі інтэрвікаў на амаль усе вікіпэдыі, існуе магчымасць сачыць за Вікізьвесткамі ("Паказваць праўкі Вікізьвестак у сьпісе апошніх зьменаў" парамэтар у наладах, але зараз ён не працуе разам з "Групаваць зьмены па старонках у апошніх зьменах і сьпісе назіраньня"), але на жаль сачыць прыдзецца за ўсімі артыкуламі, якія маюць аб’ект зьвестак запар. Як наконт дадзеных, то калі б вы заўважылі, то я прыбіраю толькі дублюючыя парамэтры датаў, таму што адразу абодва парамэтры гэта неяк не інфарматыўна і толькі блытае чытачоў. Наконт замены парамэтраў, то зусім не праблема зрабіць замену ботам. --Vera.tetrix (гутаркі) 22:54, 15 лютага 2014 (FET)
Лепей не прыбіраць увогуле, а замяняць на новыя парамэтры, паколькі, як я ўжо казаў, пры гэтым асоба выдаляецца з катэгорыяў па датах нараджэньня/сьмерці (яшчэ адзін прыклад — цяпер там увогуле засталася адна катэгорыя, краіна нараджэньня зьнікла таксама). Ну і ў ранейшым прыкладзе (Мары Мадлен дэ Ляфает) тое ж самае.
Каб робатам можна было разьдзяліць (ня выдаліць!) парамэтар «Нарадзіўся» на «Дата нараджэньня» і «Месца нараджэньня», было б, вядома, зручней. Аднак я ня ведаю, як тое зрабіць. --Taravyvan Adijene 01:18, 16 лютага 2014 (FET)

Рабатызацыя рэдагаваць

Вітаю! Ці можна зрабіць аўтаматычнае абнаўленьне рэйтынгу, як гэта робіцца ў ангельскай Вікіпэдыі? --Taravyvan Adijene 18:27, 3 траўня 2014 (FET)

Todo рэдагаваць

На дасугу можна прыкруціць да шаблёну {{Возера}} выкарыстаньне шаблёну {{Краіна ў родным склоне}}, каб вось такога болей бачыць не давялося. -- Taravyvan Adijene 17:59, 24 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

ВП:Выява дня рэдагаваць

Вітаю. На сьнежань выявы яшчэ дададуцца? -- Taravyvan Adijene 12:28, 18 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

цэнзура артыкула Хведар Нюнька рэдагаваць

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

Лякалізацыйныя мапы рэдагаваць

Нешта не магу зразумець, як у {{Лякалізацыйная мапа Азэрбайджану}} дадаць фізычную мапу. Назву файлу ўставіў, але парамэтар ня той, пэўна. -- Taravyvan Adijene 12:33, 18 траўня 2017 (MSK)Адказаць