Язэп Драздовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bacian (гутаркі | унёсак)
Bacian (гутаркі | унёсак)
Радок 51:
У [[1933]] годзе Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстанціна. Тут, на малой радзіме, мастак стварыў вялікую колькасьць графічных і жывапісных твораў. Язэп Драздовіч працягнуў супрацоўніцтва з Беларускім музэем імя Івана Луцкевіча, дасылаючы туды замалёўкі замчышчаў, гарадзішчаў, сялянскай архітэктуры і побыту. Разам з [[Міхась Машара|Міхасём Машарам]] і Янкам Пачопкам Драздовіч стварыў культурны асяродак у Летніках і Германавічах. Штогод улетку мастак выпраўляўся ў вандроўкі па краі, падчас якіх вырабляў для вяскоўцаў шматлікія маляваныя дываны і партрэты.
 
[[Файл:Jazep Drazdovic Autapartret 1943.jpg|міні|242пкс|Аўтапартрэт, 1943 год]]
Пасьля далучэньня ў [[1939]] годзе Заходняй Беларусі да БССР Язэп Драздовіч вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і працаваў настаўнікам у [[Глыбокае|Глыбокім]] і [[Лужкі (Глыбоцкі раён)|Лужках]]. Там з-за нястачы настаўнікаў ён быў вымушаны выкладаць усе прадметы, у тым ліку астраномію, маляваньне і гісторыю. Педагагічная дзейнасьць Драздовіча перапыняецца ў [[1941]] годзе з пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Тым ня менш, падчас акупацыі Драздовіч працягнуў творчую дзейнасьць і стварыў шэраг мастацкіх палотнаў.
 
Пасьля заканчэньня вайны з-за праблем са здароўем Язэп Драздовіч мала працаваў. Асноўнай крыніцай заробку мастака былі маляваныя дываны для сялянаў. Зрэдку пісаў краявіды, партрэты. Савецкія чыноўнікі ад ідэалогіі і культуры ставіліся да мастацтва Язэпа Драздовіча як да нявартага ўвагі. Прыкладам таму служыць унікальны роспіс сталоўкі ў Лужках, які быў зафарбаваны на загад [[полацк]]ага чыноўніка. Драздовіч ніколі ня быў прыняты ў [[Саюз мастакоў Беларусі]].
 
Мастак трагічна памёр. «Дзядзьку Язэпа» ў моцны мароз знайшлі на дарозе сяляне. Ён быў беспрытомны, і яго адвезьлі ў [[Падсьвільле|Падсьвільскі]] шпіталь, дзе ён памёр. Пахаваны Язэп Драздовіч у вёсцы [[Ліпляны]] Глыбоцкага раёну. На магіле стаіць стэла з барэльефам мастака скульптара Алеся Шатэрніка.
 
== Творчасьць ==