Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 31:
== Літаратурная дзейнасьць ==
[[Выява:Herb Syrokomla.PNG|200px|thumb|справа|Герб «Сыракомля»]]
Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» ([[1844]]), паводле пачутай у [[Мір]]ы гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым стаў папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…». Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» ([[1856]]). Вывучэньню [[Беларусь|Беларусі]] прысьвяціў гісторыка-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» ([[1853]]), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» ([[1857]]), «Нёман ад вытокаў да вусьця» ([[1861]]) і інш. Падтрымліваў цесную сувязь зь [[менск]]ім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. ЗьПісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» ([[1848]], [[1861]]) і лірычная мініяцюрамініятура «Ужо птушкі пяюць усюды». Зьяўляецца аўтарам шасьці кніжак, перакладаў паэтаў-лаціністаў, двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» і інш.
 
Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».
 
Перакладаў на [[польская мова|польскую мову]] творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і [[лацінская мова|лацінскіх]] паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў [[Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ|Гётэ]], [[Гайнрых Гайнэ|Гайнэ]], [[Міхаіл Лермантаў|Лермантава]], [[Тарас Шаўчэнка|Шаўчэнкі]], [[Мікалай Някрасаў|Някрасава]], [[П'ер-Жан Бэранжэ|Бэранжэ]] і іншых. Творы Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.
 
Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» ([[1851]]—[[1852]]) і іншых твораў.
 
== Асноўныя творы ==