Кірыла Мазураў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
Радок 1:
'''Кіры́ла Трафі́мавіч Ма́зураў''' ([[25 сакавіка]] ([[7 красавіка]] па новым стылі) [[1914]] году, вёска [[Рудня-Прыбыткоўская]], цяпер [[Гомельскі раён]] — [[19 сьнежня]] [[1989]], [[Масква]]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч. [[Герой Сацыялістычнай Працы]] ([[1974]]).
 
Чалец кампартыі з [[1940]] году, чалец [[ЦК КПСС]] ([[1956]]—[[1981|81]]), чалец [[Палітбюро ЦК КПСС]] ([[1965]]—[[1978|78]]; кандыдат у [[1957]]—[[1965|65]]).
Радок 34:
На даручэньне Касыгіна Мазураў вывучаў скандынаўскую сацыяльна-эканамічную мадэль, уключна з мэтадамі стымуляваньня вытворчасьці працы, павышэньня таварнай (а ня цэнавай) прадукцыйнасьці вытворчасьці пры зьніжэньні яго фонда- і капіталаёмістасьці. «Каманда» Мазурава ў 1968–1972 гадох прапанавала каля 10 адаптаваных да ўмоваў СССР варыянтаў, падобных да скандынаўскае практыкі заахвочваньня прадпрыемстваў і іхніх працаўнікоў за рост менавіта таварнага выхаду высокаякаснае прадукцыі болей шырокага асартымэнту пры адначасным скарачэньні фонда- і капіталаёмістасьці самой вытворчасьці на гэтых прадпрыемствах. Было прапанавана правесьці экспэрымэнты прыкладна на 60 прадпрыемствах СССР, у тым ліку на 25 беларускіх і 15 прыбалтыйскіх, якія прадугледжвалі б скарачэньне колькасьці плянавых для іх заданьняў амаль на траціну. Падобныя экспэрымэнты ў той пэрыяд небеспасьпяхова праводзіліся ў [[Югаславія|Югаславіі]], [[Кітай|Кітаі]], [[Чэха­славаччына|Чэха­славаччыне]], [[Вугоршчына|Вугоршчыне]], [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|ГДР]].
 
Але такія праекты, як і касыгін­скія эканамічныя рэформы ў цэлым, былі адрынутыя партдзяржнамэнклятурай. Па некаторых дадзеных, тагачасны старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР [[Мікалай Падгорны]] наракаў: «Не дзеля таго мы пасварыліся з [[Язэп Броз Ціта|Ціта]] і адхілілі [[Аляксандар Дубчак|Дубчака]], каб паўтараць іхнія дзеяньні ў сябе». Акрамя таго, у СССР зьявіліся «хуткія» экспартна-сыравінавыя грошы праз рост сусьветных цэн на нафту. Так што неўзабаве са складу Палітбюро ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР быў выведзены не адзін толькі Кірыла Мазураў<ref name="LitGazeta">{{Спасылка | аўтар = Аляксей Баліеў| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.lgz.ru/article/7160/| загаловак = Он свернул с «генеральной линии»| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Литературная газета»| дата = 29 сьнежня 2008 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
=== Апошнія гады жыцьця ===
Радок 46:
У [[2004]] годзе, да 90-годзьдзя К. Т. Мазурава, у [[Масква|Маскве]] быў зьняты дакумэнтальны фільм «Кирилл Мазуров: портрет на фоне эпохи» («Кірыла Мазураў: партрэт на фоне эпохі»).
 
У менскім мікрараёне Сухарава адна з вуліцаў носіць імя Кірылы Мазурава. На фасадзе хаты №36 па вуліцы Карла Маркса, у якой жыў К. Т. Мазураў, усталяваная памятная дошка.
 
== Крыніцы ==