Клець: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:23, 25 сьнежня 2008

Клець (таксама сьвіран, радзей амбар) - халодны бяз вокнаў будынак для захоўваньня каштоўнага сялянскага набытку: збожжа, адзеньня і інш. Па канструкцыі клець звычайна аднакамэрны зруб па форме блізкі да квадрату, які ставіўся на штандары або каменьне. Перад уваходам рабіўся насьціл з дошак на выпусках бярвеньняў ніжніх вянкоў. Так утвараўся драўляны прыклетнік або галерэя.

Клець

У летні пэрыяд клець магла выконваць таксама функцыю жытла. Бяднейшыя сяляне замянялі клець каморай (невялікім адгароджаным памяшканьнем у сенцах).

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

  •   Клецьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Літаратура

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973