Вялікі Камень (індустрыяльны парк): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Дзейнасьць: +Крыніца
Радок 128:
== Дзейнасьць ==
На 3 студзеня 2019 году на ўліку ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» стаялі 42 прадпрыемствы. Зь іх 14 прадпрыемстваў пачалі працу й выпуск прадукцыі. Яшчэ значная колькасьць прадпрыемстваў вядзе праектна-разьведвальную працу<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Рэзыдэнты «Вялікага каменя» маюць намер інвэставаць у праекты паўмільярда даляраў|спасылка=http://m.blr.belta.by/economics/view/rezidenty-vjalikaga-kamenja-majuts-namer-investsiravats-u-praekty-paumiljjarda-dolarau-67996-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=12 красавіка 2018|копія=http://blr.belta.by/economics/view/rezidenty-vjalikaga-kamenja-majuts-namer-investsiravats-u-praekty-paumiljjarda-dolarau-67996-2018/|дата копіі=12 красавіка 2018|дата доступу=18 красавіка 2018}}</ref>. У 2020 годзе выручка прадпрыемстваў «Вялікага каменя» вырасла ў 3,2 разу да 188,9 млн [[Беларускі рубель|рублёў]] (76,8 млн $) параўнальна зь 2019 годам. Іх экспарт вырас 8-кратна да 63,6 млн рублёў (25,8 млн $), што склала 33,7 % выручкі. Лік прадпрыемстваў «Вялікага каменя» вырас на 8 да 68 з 14 краінаў, якія працавалі ў 9 галінах: [[машынабудаваньне]], [[электроніка]], [[Сувязь (тэхніка)|сувязь]], [[біятэхналёгія]], [[фармацэўтыка]], распрацоўка і хімія новых матэрыялаў, [[лягістыка]], [[электронны гандаль]], захоўваньне і апрацоўка вялікага абсягу зьвестак. Лік іх працаўнікоў павялічыўся з 617 да 1115. [[Прамыя замежныя ўкладаньні]] на чыстай аснове зьнізіліся на 61,4 % да 44,3 млн даляраў ЗША, аднак укладаньні ў асноўны [[капітал]] узрасьлі на 15,4 % да 104,1 млн рублёў (42,3 млн $). Абсяг вытворчасьці вырас у 4,4 разу да 138,8 млн рублёў (56,4 млн $)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Выручка рэзыдэнтаў «Вялікага каменя» ў 2020 годзе вырасла ў 3,2 раза да Br189 млн|спасылка=https://blr.belta.by/economics/view/vyruchka-rezidentau-vjalikaga-kamenja-u-2020-godze-vyrasla-u-32-raza-da-br189-mln-96871-2021/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=15 лютага 2021|дата доступу=16 лютага 2021}}</ref>.
 
21 студзеня 2022 году кіраўнік адміністрацыі «Вялікага каменя» [[Аляксандар Ярашэнка]] паведаміў пра занятасьць на вытворчасьцях індустрыяльнага парку звыш 1760 чалавек з заробкам, які ўдвая перавышаў сярэдні па Беларусі: «Тут людзі атрымліваюць звыш 2600 [[Беларускі рубель|рублёў]]». Пры гэтым, Ярашэнка адзначыў: «Больш за 80 % працоўных рэсурсаў — нашае насельніцтва, якое тут працуе»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Колькі беларусаў і на якіх умовах працуюць у «Вялікім камені»|спасылка=https://blr.belta.by/economics/view/kolki-belarusau-i-na-jakih-umovah-pratsujuts-u-vjalikim-kameni-109614-2022/|выдавец=[[БелТА]]|дата публікацыі=21 студзеня 2022|дата доступу=23 студзеня 2022}}</ref>.
 
Па прагнозах кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ад рэалізацыі гэтага праекту Беларусь можа атрымліваць дадатковыя 50 мільярдаў даляраў ад экспарту кожны рок<ref>{{Навіна|аўтар=Ян Бабіцкі|загаловак=Беларусы сталі таннай працоўнай сілай для Кітаю|спасылка=https://belsat.eu/in-focus/belarusy-stali-tannaj-pratsounaj-silaj-dlya-kitayu/|выдавец=Тэлеканал «[[Белсат]]»|дата публікацыі=8 траўня 2017|копія=https://www.youtube.com/embed/hJRy9qMRR5k?autoplay=1|дата копіі=8 траўня 2017|дата доступу=18 красавіка 2018}}</ref>.