Боршч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:08410 Beetroot soup with vegetables and hard-boiled eggs, Sanok.jpg|значак|Боршч з гароднінай і яйкамі, зваранымі ўкрутую, Польшча]]
'''Боршч''' — [[суп]] з [[буракі (расьліна)|буракоў]] і [[гародніна|гародніны]]. Традыцыйная беларуская рэдкая кіслая страва<ref name=belen>[http://www.gants-region.info/index/borshch/0-1881 Боршч] // {{Літаратура/БелЭн|3к}} с. 219.</ref>. Вядомая і ў іншых краінах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, асабліва ў [[Габрэйская кухня|кухні жыдоў-ашкеназаў]], [[Летувіская кухня|летувіскай]], [[Польская кухня|польскай]], румынскай, [[Расейская кухня|расейскай]] і [[Украінская кухня|украінскайўкраінскай кухні]]. У бальшыні традыцыйных рэцэптаў асновай баршчу зьяўляюцца буракі. Часам асновай зьяўляюцца памідоры, а буракі ў гэты час будуць дадатковым інгрэдыентам. Такія баршчы яшчэ завуцца чырвонымі. Існуюць таксама варыянты баршчу без буракоў, напрыклад суп з шчаўя і [[жур]]. Яшчэ адным варыянтам зьяўляецца халодны боршч (халаднік). На Заходнім Палесьсі боршч вараць з грыбоў<ref name=belen/>.
 
Слова «боршч» мае протаславянскае паходжаньне, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад протаіндаэўрапейскага. Назва паходзіць ад назвы [[Баршчэўнік сыбірскі|баршчэўніка]], які напэўна першапачаткова быў асновай баршчу. Пасьля ён быў заменены буракамі і іншай гароднінай.