Расна (Берасьцейская вобласьць): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 102:
Навіцыят Ордэну марыянаў фактычна быў перанесены ў Расну зь Бялянаў у [[Варшава|Варшаве]] яшчэ летам 1920-га. 28 сьнежня 1920 году біскуп Юры Матулевіч як Генэрал Ордэну марыянаў накіраваў Апостальскаму нунцыю ў Польшчы А. Рацьці ліст з просьбай аб зацьвярджэньні Апостальскім Пасадам у Рыме пераносу навіцыяту марыянаў зь Бялянаў у Расну, якая належыла да парафіі ў Высокім-Літоўскім Берасьцейскага дэканату Віленскай дыяцэзіі.<ref>Stolica Apostolska a biskup Jerzy Matulewicz 1916—1921. — Mariański Instytut Historyczny. Fontes historiae marianorum, 2. — Warszawa, 1996. S. 266.</ref> Абгрунтаваньне біскупа і Генэрала марыянаў Ю. Матулевіча было наступным: «Дом законны ў Расьне цалкам адпаведны для разьмяшчэньня ў ім навіцыяту, больш таго, дзеля свайго разьмяшчэньня прыдатны для засяроджаньня розуму і практыкаваньня ўнутранага жыцьця, сад і маёнтак зьяўляюцца дастатковымі для ўтрыманьня навіцыяў». [[Ватыкан]] даў свой афіцыйны дазвол праз нунцыя 2 студзеня 1921 году.
 
У кляштары марыянаў у Расьне 2 кастрычніка 1921 г. біскуп Віленскі Юры Матулевіч высьвяціў на сьвятара марыяніна [[Яўген Кулеша|Яўгена Кулешу]] (быў катаваны і забіты каля Друі 30 чэрвеня 1941 г. савецкімі жаўнерамі), адносна якога 9 лютага 2021 г. распачаты бэатыфікацыйны працэс.<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = https://padrimariani.org/ks-eugeniusz-kulesza/|загаловак = Sługa Boży ks. Eugeniusz Kulesza (1891-1941)|дата доступу = 23 лістапада 2021|мова = pl |камэнтар = }}</ref>
Аднак ў 1922 годзе навіцыт быў перанесены ў [[Скурац]] ([[Польшча]]), што на Падляшшы, дзе ён месьціўся да 5 студзеня 1926 году, пасьля чаго ўлады Ордэну марыянаў зноў вярнулі навіцыят у Расну.<ref name="Błogosławiony Jerzy Matulewicz-2" /> У 1921—1926 у Расьне разьмяшчалася малая сэмінарыя Ордэну марыянаў — [[ювэнат]], у якой атрымлівалі адукацыю на ўзроўні 4-х клясаў, па заканчэньні якой кандыдаты для манаскага жыцьця і сьвятарства прымаліся ў навіцыят.<ref>Błogosławiony Jerzy Matulewicz. — Wydawnictwo księży marianów MIC. Warszawa, 2005. S. 340.</ref>
 
Аднак ў 1922 годзе навіцыт быў перанесены ў [[Скурац]] ([[Польшча]]), што на Падляшшы, дзе ён месьціўся да 5 студзеня 1926 году, пасьля чаго ўлады Ордэну марыянаў зноў вярнулі навіцыят у Расну.<ref name="Błogosławiony Jerzy Matulewicz-2" /> У 1921—1926 у Расьне разьмяшчалася малая сэмінарыя Ордэну марыянаў — [[ювэнат]], у якой атрымлівалі адукацыю на ўзроўні 4-х клясаў каля 50 навучэнцаў, па заканчэньні якой кандыдаты для манаскага жыцьця і сьвятарства прымаліся ў навіцыят.<ref>Błogosławiony Jerzy Matulewicz. — Wydawnictwo księży marianów MIC. Warszawa, 2005. S. 340.</ref>
 
У 1938—1939 гг. пробашчам і старэйшым Дому марыянаў у Расьне служыў а. [[Юры Кашыра]] (1904—1943), які пазьней прыняў мучаніцкую сьмерць (спалены жыўцом разам зь вернікамі ў [[Росіца (вёска)|Росіцы]]) і вызнаны блаславёным Каталіцкай Царквы. У чэрвені 1938 году разам зь іншымі беларускімі марыянамі а. Юры Кашыра як «нядобранадзейны» быў дэпартаваны польскімі ўладамі з кляштару марыянаў у [[Друя|Друі]] і апынуўся ў Расьне. У верасьні 1939-га, пасьля пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], а. Юры Кашыра і ўсе марыяне вымушаны былі пакінуць Расну, бо новая савецкая атэістычная ўлада забрала будынак кляштару.