Чынгісхан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 4 as dead.) #IABot (v2.0.8
W (гутаркі | унёсак)
Радок 68:
Адміністрацыйная сыстэма, створаная пры Чынгісхане, была прыстасаваная да ажыцьцяўленьня гэтых мэтаў. Усё насельніцтва ён падзяліў на дзясяткі, сотні, тысячы і тумэны (дзесяць тысячаў), зьмяшаўшы тым самым плямёны і роды і прызначыўшы камандзірамі над імі адмыслова адабраных людзей з набліжаных і нукераў. Усе дарослыя і здаровыя мужчыны лічыліся ваярамі, якія ў мірны час вялі сваю гаспадарку, а ў ваенны час браліся за зброю. Такая арганізацыя забясьпечыла Чынгісхану магчымасьць павялічыць свае ўзброеныя сілы прыкладна да 95 тыс. ваяроў.
 
Асобныя сотні, тысячы і тумэны разам з тэрыторыяй для качаваньня аддаваліся ў валоданьне таму або іншаму наёну. Вялікі хан, лічачы сябе ўласьнікам усёй зямлі ў дзяржаве, раздаваў зямлю і аратаў у валоданьне наёнам, з умовай, што тыя будуць за гэта спраўна выконваць вызначаныя павіннасьці. Найважнейшай павіннасьцю была [[вайсковая служба]]. Кожны наён быў абавязаны па першым патрабаваньні [[сюзэрэн]]а выставіць у поле вызначаную колькасьць ваяроў. Наён у сваю чаргу мог эксплюатаваць працу аратаў, раздаючы ім на пашу сваё быдла або прыцягваючы іх непасрэдна да працы ў сваёй гаспадарцы. Дробныя наёны служылі буйным.
 
Пры Чынгісхане было ўзаконенае занявольваньне аратаў, забаронены самавольны пераход з аднаго дзясятка, сотні, тысячы або тумэна ў іншы. Гэтая забарона азначала ўжо фармальнае прымацаваньне аратаў да зямлі наёнаў — за адкачоўваньне з уладаньняў арату пагражала сьмяротнае пакараньне.