Напалеон I Банапарт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 94:
==== Пачатак ====
[[Файл:Napoleon - 2.jpg|міні|200пкс|Напалеон у 23 гады.]]
[[Вайсковая служба]] ў Напалеона пачалася 1 верасьня 1785 году ў годнасьці падпаручніка артылерыі. Маладому афіцэру вельмі бракавала грошаў і таму ён ня мог весьці сьвецкае жыцьцё, а наўзамен ён аддаваўся чытаньню гістарычных і палітычных кнігаў. Ён паглынаў сотні тамоў навуковай літаратуры. Сам ён у гэты час напісаў гісторыю Корсыкі, якую давёў да Паолі. Увосень 1788 году ён зрабіў нарыс развагаў аб каралеўскай уладзе, на які паўплывалі ідэі [[Эпоха Асьветніцтва|Асьветніцтва]]. У гэты час яго цягнула на радзіму, і ён наведаў яе першы раз у 1788 годзе, а потым за часам рэвалюцыі ў [[Францыя|Францыі]], дзе малады вайсковец уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. У 1789 годзе Напалеон прыняў удзел у барацьбе партыяў, першым падпісаўся пад пратэстам, супраць дзеяньняў карсыканскіх уладаў. 20 чэрвеня 1792 году ён выпадкова быў у [[Парыж]]ы й бачыў як народ уварваўся ў Тульеры й паведаміў сябру, што калі б ён меў гармату, то ён паклаў на месцы чатыры сотні гэтай «канальлі», а рэшты б зьбеглі. 10 жніўня ён бачыў покрыш манархіі; новы ўрад надаў яму годнасьць капітана й ён зноў зьехаў у [[Аячча]], дзе правёў каля дзевяці месяцаў, але выступіў на гэты раз ўжо супраць Паолі. Народны сход у Аячча абвесьціў род Банапартаў здраднікамі ў 1793 годзе і ягоная радзіна — маці й дзеці вымушаныя былі зьбегчы з востраву; іхны дом быў спалены й разрабаваны. З гэтага моманту ягоны лёс застаўся зьвязаны толькі з [[Францыя]]й. Па прыбыцьцю ў Францыю, Напалеон прыняў удзел у здушэньні праванскага паўстаньня з цэнтрам у [[Авіньён]]е супраць Канвэнту й ягонае імя стала вядомым ураду.
 
==== Тулён і чын брыгаднага генэрала ====