Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2197521 удзельніка Sverdlow1233211 (гутаркі)
Радок 12:
Філіі «Маладняку» існавалі па ўсёй Беларусі, а таксама ў [[Латвія|Латвіі]], [[Расея|Расеі]] й [[Чэхія|Чэхіі]]. У склад аб’яднаньня ўваходзілі нацыянальныя сэкцыі расейскіх, польскіх, жыдоўскіх, летувіскіх пісьменьнікаў. У верасьні 1925 году на Беларусі налічвалася 507 сяброў аб’яднаньня<ref name="aboutart">{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://about-art.ru/3artbssrliter1.shtml|загаловак = Искусство БССР в 20—30-е гг. Литература|фармат = |назва праекту = |выдавец = Искусство и культура. Мировая художественная культура. МХК|дата = 1 сьнежня 2010 |мова = ru|камэнтар =}}</ref>.
 
25-29 лістапада [[1925]] году адбыўся Першы Ўсебеларускі зьезд «Маладняка». Як было агалошана на зьезьдзе, «Маладняк» на той час складаўся са 101 сябра, 89 кандыдатаў і 128 студыйцаў, якія ўваходзілі ў 12 філіяў. У [[1927]] годзе ў арганізацыі ўжо было каля 1000 чалавек <ref>''Маракоў Л.'' Валеры Маракоў. Хроніка, лёс, кантэкст. С. 10 </ref>.
 
Цэнтральнымі друкаванымі органамі былі часопіс «[[Маладняк (часопіс)|Маладняк]]», газэта «[[Савецкая Беларусь]]», мясцовыя выданьні філіяў. З траўня 1925 году аб’яднаньне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў. Цягам 1924—1925 гг. было выдадзена каля 60 зборнікаў вершаў і прозы, больш за 20 нумароў часопісу «Маладняк».
Радок 18:
Кіравальны орган: Прэзыдыюм, потым — Цэнтральнае бюро (зь лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі [[Міхась Чарот]], [[Анатоль Вольны]], [[Уладзімер Дубоўка]], [[Платон Галавач]]. У праграмных дакумэнтах Цэнтральнае бюро «Маладняку» прымала ідэалёгію клясавае барацьбы і пабудовы камуністычнага грамадзтва.
 
Аб’яднаньне праводзіла вялікую грамадзка-выхаваўчую і асьветную працу сярод моладзі, садзейнічала выяўленьню талентаў, наладжвала сувязі ззь літаратурнымі арганізацыямі іншых савецкіх рэспублік ([[УССР|Украінскай]], [[РСФСР|Расейскай]], [[ГССР|Грузінскай]]), кнігаабмен ззь іншымі краінамі.
 
== Сканчэньне дзейнасьці ==
ЗЗь цягам часу ў аб’яднаньні высьпеў крызіс, вынікам якога стаў падзел арганізацыі і выхад зь яе складу ў траўні [[1926 год]]угоду многіх сяброў ([[Кузьма Чорны|Чорнага]], [[Кандрат Крапіва|Крапівы]], [[Уладзімер Дубоўка|Дубоўкі]], [[Адам Бабарэка|Бабарэкі]], [[Пятро Глебка|Глебкі]], [[Язэп Пушча|Пушчы]], [[Максім Лужанін|Лужаніна]] і інш.), якія ўтварылі групоўку «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Ўзвышша]]». На мяжы 1927—1928 ад «Маладняку» адкалолася яшчэ й ягоныя стваральнікі і кіраўнікі ([[Міхась Чарот|Чарот]], [[Міхась Зарэцкі|Зарэцкі]], [[Анатоль Вольны|Вольны]], [[Алесь Дудар|Дудар]], [[Васіль Сташэўскі|Сташэўскі]] і іншыя), стварыўшы свае групоўкі «Пробліск», «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» і «Полымя»<ref name="aboutart"/>. Між «Маладняком» і новымі аб’яднаньнямі вялася ідэялягічная барацьба па пытаньні нацыянальна-культурнага будаўніцтва і партыйнага кіраўніцтва творчым жыцьцём.
 
У лістападзе 1928 году рэарганізаванае ў [[Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў|Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў]]. У 1930-я гады большасьць «маладнякоўцаў» былі рэпрэсаваныя.
Радок 34:
== Літаратура ==
* ''Дзве даты.'' // «[[Звязда]]» №229 (26837) 23 лістапада 2010
* Ліўшыц, Уладзімір. Горацкая студыя "Аршанскага "Маладняка"-Горкі: 2013.
* К. Р. Хромчанка. Маладняк // {{Літаратура/Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі|3}}